Вакансiй стала менш на трэць. 21.by

Вакансiй стала менш на трэць

27.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рынак працы

Але пры гэтым 63 тысячы беларусаў былi звольненыя за парушэннi дысцыплiны

Летась колькасць зваротаў у службы занятасцi павялiчылася на 6, тады як колькасць вакансiй — скарацiлася на 32 працэнты. У той жа час, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалая Коханава, у цэлым песiмiстычныя чаканнi не спраўдзiлiся. Па вынiках мiнулага года узровень афiцыйнага беспрацоўя ў цэлым па краiне склаў 0,9 працэнта, пры гэтым яго паказчык не перавысiў 2-працэнтную адзнаку нi ў адным з рэгiёнаў.

Як сведчыць статыстыка, на працягу мiнулага года ў Беларусi былi прынятыя на працу 869,4 тыс., тады як звольнена — 874,1 тыс. чалавек. Інакш кажучы, да поўнага аднаўлення тут не хапiла ўсяго 0,5 працэнта. Прычым цiкава: летась паказчык звальненняў быў меншым, чым пазалетась. Такiм чынам, можна зрабiць выснову: беларусы сталi больш "трымацца" за свае працоўныя месцы, нягледзячы на рэзкае абвастрэнне сiтуацыi з вымушанай няпоўнай занятасцю.

У гэтым плане Беларусь ведала i больш горшыя часы, напрыклад, у 1995 годзе з прастоямi i вымушанымi адпачынкамi сутыкнулася амаль мiльён грамадзян краiны. Аднак леташнi паказчык таксама ўражвае — 356,2 тыс. чалавек. У параўнаннi з 2008 годам няпоўная занятасць узрасла адразу ў 2,5 раза, а асноўны "ўдар" прыйшоўся па прамысловасцi. У сувязi з гэтым, паведамiў Мiкалай Коханаў, сёлета Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны працягне праводзiць манiторынг становiшча на асноўных прадпрыемствах — гэта дазволiць прымаць хуткiя рашэннi ў выпадку з'яўлення "форс-мажорных" сiтуацый.

Мiж тым, вопыт папярэднiх гадоў сведчыць: частка работнiкаў прадпрыемстваў, дзе практыкуецца няпоўная занятасць, у рэшце рэшт усё ж прымае рашэнне аб звальненнi. Зноў жа на рынак працы можа паўплываць i яшчэ адна акалiчнасць: планы па росце сярэдняй зарплаты да 500-доларавай адзнакi. Для дасягнення гэтай мэты спатрэбiцца мадэрнiзацыя вытворчасцi, а ў сваю чаргу яна часта суправаджаецца аптымiзацыяй колькасцi персаналу.

Адсюль у мiнiстэрстве прагназуюць павелiчэнне паказчыку зарэгiстраванага беспрацоўя. Аднак яго плануецца стрымаць — на ўзроўнi 1,2-1,5 працэнта ад колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. У прыватнасцi, ужо прынятае рашэнне аб павышэннi прыкладна на 10 тысяч ранейшага плана па стварэннi працоўных месцаў. Тым больш, што ёсць яшчэ адна задача: павялiчыць колькасць грамадзян, занятых у эканомiцы, прыкладна на 100 тыс. чалавек.

Усяго сёлета ёсць намер прапанаваць больш за 175 тысяч новых варыянтаў працаўладкавання. Не менш важны "бар'ер" на шляху росту беспрацоўя — арганiзацыя навучання i перанавучання па запатрабаваных спецыяльнасцях. Нарэшце, нельга скiдваць з рахункаў падтрымку прадпрымальнiцтва, i ў тым лiку — сярод iнвалiдаў. Прынамсi, заўважыў Мiкалай Коханаў, магчымасцi таго ж прафесiйнага навучання людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў краiне ёсць.

Адначасова вывучаюцца "антыкрызiсныя" захады суседзяў. У прыватнасцi, у мiнiстэрстве зацiкавiлiся вопытам расiян, якiя iдуць на падтрымку кааператываў, што ствараюцца беспрацоўнымi ў сельскай мясцовасцi. Не менш адметны крок расiян — i прадстаўленне бюджэтная падтрымка арганiзацыям, якiя хочуць навесцi парадак, зманцiраваць цi дэманцiраваць абсталяванне сiламi работнiкаў, якiя знаходзяцца ў вымушаных водпусках без утрымання. Дарэчы, летась у нашай краiне ў водпускi на такiх умовах былi адпраўленыя больш за 80 тыс. чалавек.

Яшчэ адной антыкрызiснай мерай, заўважыў начальнiк галоўнага ўпраўлення вытворчай i сацыяльна-эканамiчнай работы Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Сяргей Сарокiн, павiнна стаць павелiчэнне дапамогi па беспрацоўi — прынамсi, да паловы бюджэту пражытковага мiнiмуму. Сёння ў большасцi суседзяў па СНД памер такой дапамогi складае 80—150, тады як у Беларусi — усяго 16 долараў у эквiваленце.

Нарэшце, пэўную адказнасць за сiтуацыю на рынку працы павiнны ўзяць на сябе... самi работнiкi. Сёння ва ўмовах значнага скарачэння колькасцi вакансiй канкурэнцыя значна ўзрастае. Аднак пры гэтым статыстыка падае: летась толькi за прагулы i iншыя парушэннi працоўнай дысцыплiны ў краiне было звольнена 63 тыс. чалавек.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але пры гэтым 63 тысячы беларусаў былi звольненыя за парушэннi дысцыплiны Летась колькасць зваротаў у службы занятасцi павялiчылася на 6, тады як колькасць вакансiй — скарацiлася на 32 працэнты. У той жа час, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалая Коханава, у цэлым песiмiстычныя чаканнi не спраўдзiлiся. Па вынiках мiнулага года узровень афiцыйнага беспрацоўя ў цэлым па краiне склаў 0,9 працэнта, пры гэтым яго паказчык не перавысiў 2-працэнтную адзнаку нi ў адным з рэгiёнаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика