АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

27.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Калiнкавiцкiм раёне на паляваннi ля вёскi Агароднiкi агнястрэльнае раненне па неасцярожнасцi нанесена егеру эксперыментальнай паляўнiчай лесагаспадаркi "Ляскавiчы" Петрыкаўскага раёна. Мужчына 1971 года нараджэння памёр на месцы здарэння. Напарнiкам егера быў начальнiк адной з раённых арганiзацый аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў". Падчас загону дзiкага кабана паляўнiчым удалося паранiць звера. У кiраўнiка раённага БООР, калi ён спускаўся ў яр да жывёлiны, адвольна стрэлiў карабiн. У вынiку егер быў паранены ў галёнку. Паводле папярэдняй версii, мужчына памёр ад болевага шоку.

У Гродне лiцэiст выкраў аўтобус. Аўтобус "Радзiмiч" быў выкрадзены з перона аўтавакзала. Пакуль вадзiцель хадзiў адзначаць пуцявы лiст, 18-гадовы навучэнец аднаго з гродзенскiх лiцэяў вырашыў пакатацца з шыкам. Ён скарыстаўся промахам вадзiцеля, якi не толькi не закрыў аўтобус, але i пакiнуў ключ у замку запальвання. Напачатку вадзiцель вырашыў, што гэта калегi няўдала пажартавалi з яго, кудысьцi адагнаўшы аўтобус. Але версiя не пацвердзiлася, i давялося выклiкаць мiлiцыю. У вынiку спрацаваў план "Перахоп". Ужо праз 20 хвiлiн мiлiцыянеры заўважылi аўтобус на ўскраiне горада i затрымалi выкрадальнiка, якi быў нецвярозы. Як высветлiлася, ён не ўпершыню зганяе транспарт. Заведзена крымiнальная справа.

Пракуратура Пiнскага раёна распачала крымiнальную справу ў дачыненнi да ўчастковага iнспектара РАУС, перадае БелТА. Маёр мiлiцыi падазраецца ў фальсiфiкацыi дакументаў i заведама незаконнай адмове ў завядзеннi на iх падставе крымiнальнай справы па заяве аднаго з жыхароў раёна. 18-гадовы грамадзянiн звярнуўся ў РАУС з патрабаваннем аб прыцягненнi да адказнасцi трох чалавек, якiя яго пабiлi. Аднак участковы далучыў да матэрыялаў праверкi фальшывыя дакументы ад iмя заяўнiка, якi нiбыта сам сабе прычынiў цялесныя пашкоджаннi.

У Еўропу трапiў гераiн, заражаны сiбiрскай язвай. Паводле афiцыйных звестак, сямёра наркаманаў памерлi ад сiбiрскай язвы ў Шатландыi, адзiн — у Германii. Медыкi баяцца пагрозы новых выпадкаў захворвання. Споры яе, дарэчы, могуць выкарыстоўвацца як бiялагiчная зброя.  

  ПОЩНЫ АБЗАЦ   У iнтэрнэце з'явiўся вiдэаролiк, на якiм брытанскiя ахоўнiкi правапарадку з задавальненнем каталiся з ледзяной горкi, выкарыстоўваючы замест санак палiцэйскiя шчыты. Забаву супрацоўнiкаў палiцыi каля заснежанай гары ў Оксфардзе зняў на камеру мабiльнага тэлефона мясцовы жыхар, што праходзiў мiма. Кiраўнiцтву тамтэйшай палiцыi гэтыя забавы не спадабалiся, i ўсiм удзельнiкам ролiка былi аб'яўленыя вымовы.

Пасля ўкусу пчалы паляк ачомаўся ў труне. Немалады жыхар горада Катавiцэ, што на поўднi Польшчы, быў памылкова прызнаны памерлым. 76-гадовы Ёзаф Гузi даглядаў пчол, адна з якiх яго ўкусiла. У мужчыны здарыўся сардэчны прыступ, а затым ён страцiў прытомнасць. Урач заявiў, што стары памёр i накрыў цела прасцiной. Праз 3 гадзiны прыбылi прадстаўнiкi пахавальнага бюро, паклалi Ёзафа ў труну i зачынiлi накрыўку. Пасля гэтага адвезлi ў залу, дзе звычайна ставяць труну з памерлым для развiтання з блiзкiмi. Праз пэўны час супрацоўнiк бюро падняў накрыўку, каб па просьбе раднi зняць з памерлага ланцужок i гадзiннiк, якiя сям'я хацела пакiнуць на памяць. Пры гэтым трунар заўважыў у мужчыны слабы пульс i тэрмiнова выклiкаў урача. Пчалавода шпiталiзавалi, а праз некалькi дзён выпiсалi з бальнiцы. Як ён сам заявiў, першым чынам ён падарыў гаршчэчак мёду супрацоўнiку пахавальнай канторы, якi выратаваў яго. Урач, якi прыняў Ёзафа за памерлага, папрасiў прабачэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўкусу пчалы паляк ачомаўся ў труне. Немалады жыхар горада Катавiцэ, што на поўднi Польшчы, быў памылкова прызнаны памерлым. 76-гадовы Ёзаф Гузi даглядаў пчол, адна з якiх яго ўкусiла. У мужчыны здарыўся сардэчны прыступ, а затым ён страцiў прытомнасць. Урач заявiў, што стары памёр i накрыў цела прасцiной. Праз 3 гадзiны прыбылi прадстаўнiкi пахавальнага бюро, паклалi Ёзафа ў труну i зачынiлi накрыўку. Пасля гэтага адвезлi ў залу, дзе звычайна ставяць труну з памерлым для развiтання з блiзкiмi. Праз пэўны час супрацоўнiк бюро падняў накрыўку, каб па просьбе раднi зняць з памерлага ланцужок i гадзiннiк, якiя сям'я хацела пакiнуць на памяць. Пры гэтым трунар заўважыў у мужчыны слабы пульс i тэрмiнова выклiкаў урача. Пчалавода шпiталiзавалi, а праз некалькi дзён выпiсалi з бальнiцы. Як ён сам заявiў, першым чынам ён падарыў гаршчэчак мёду супрацоўнiку пахавальнай канторы, якi выратаваў яго. Урач, якi прыняў Ёзафа за памерлага, папрасiў прабачэння.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика