Праз Лукашэнку і Бердымухамедава ахова замкнула ў бібліятэцы больш за сто чалавек. 21.by

Праз Лукашэнку і Бердымухамедава ахова замкнула ў бібліятэцы больш за сто чалавек

27.01.2010 00:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас наведвання кіраўнікамі Беларусі і Туркменістана Аляксандрам Лукашэнкам і Гурбангулы Бердымухамедавым мінскай Нацыянальнай бібліятэкі яе наведвальнікам давялося паўтары гадзіны чакаць, пакуль іх выпусцяць з будынка.

Па словах аднаго з наведвальнікаў, які апынуўся запёртым, ахова заявіла чытачам, што пакуль у будынку знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя, нікога не выпусцяць. На той момант у бібліятэцы знаходзілася больш за сто чалавек. «На пытанне, як доўга тут давядзецца чакаць, яны заявілі, што да трох гадзін дня. Трэба сказаць, што ў той момант яшчэ не было і дванаццаці. На шчасце, праз паўтары гадзіны ўсіх выпусцілі, але нервы ладна папсавалі. Я ж толькі на хвілінку заскочыў ў бібліятэку артыкул адксеракапіраваць і, натуральна, спазніўся на працу «, — заявіў чытач. Дырэкцыя Нацыянальнай бібліятэкі не змагла назваць прычыну таго, што адбылося.

Як паведамляла ІА REGNUM Навіны, 25–26 лістапада адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. У ходзе перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнікі дзвюх краін абмеркавалі пытанні эканамічнага супрацоўніцтва і перспектывы ўдзелу ў сумесных інфраструктурных праектах. Бердымухамедаў таксама наведаў шэраг беларускіх прадпрыемстваў і Нацыянальную бібліятэку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас наведвання кіраўнікамі Беларусі і Туркменістана Аляксандрам Лукашэнкам і Гурбангулы Бердымухамедавым мінскай Нацыянальнай бібліятэкі яе наведвальнікам давялося паўтары гадзіны чакаць, пакуль іх выпусцяць з будынка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика