Мiнск не зачыняецца. 21.by

Мiнск не зачыняецца

28.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І можа прапанаваць зарплату больш чым у 1,5 мiльёна

Абвастрэнне сiтуацыi на рынку працы сталiцы не прывядзе да "закрыцця" найбуйнейшага горада краiны для работнiкаў з iншых рэгiёнаў. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў намеснiк старшынi, начальнiк ўпраўлення занятасцi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Чэслаў Роўба.

У пачатку студзеня на ўлiку ў службах занятасцi сталiцы знаходзiлася 4,5 тыс. чалавек, пры гэтым Мiнск меў самы нiзкi ў Беларусi ўзровень беспрацоўя — 0,4 працэнта ад колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Разам з тым, адзначыў Чэслаў Роўба, становiшча на рынку працы стала больш напружаным, у прыватнасцi, значна абвастрылася праблема няпоўнай занятасцi — летась у такiм рэжыме працавалi 78 тыс. мiнчан. Фактам з'яўляецца i тое, што многiя арганiзацыi сталiцы прыкметна абмежавалi ўладкаванне новых работнiкаў, правялi аптымiзацыю персаналу, спынiлi прапанову ў службы занятасцi вакансiй. У вынiку колькасць звольненых не аднавiлася прыёмам новых кадраў, а агульная прапанова для тых, хто шукае сабе месца, зменшылася на 29 працэнтаў.

У сувязi з гэтым у параўнаннi з мiнулым годам планы па стварэннi новых працоўных месцаў у Мiнску павялiчаныя на 10 працэнтаў. Сёлета ёсць намер арганiзаваць 34,6 тыс. вакансiй, 70 працэнтаў якiх прыйдзецца на традыцыйна запатрабаваную ў буйных гарадах сферу паслуг. Прычым, падкрэслiў Чэслаў Роўба, для падтрымкi наймальнiкаў пры стварэннi новых працоўных месцаў ужо прынятыя пэўныя нарматыўныя акты, якiя дазваляюць атрымлiваць ў бясплатнае карыстанне памяшканнi. Паралельна для падтрымкi прадпрымальнiкаў тут вызначаная магчымасць крэдытавання пад iльготныя працэнты.

Яшчэ адзiн шлях стрымлiвання беспрацоўя — выкарыстанне цяперашнiх "рэзерваў". Мiнск застаецца адзiным рэгiёнам, дзе колькасць вакансiй усё ж адчувальна перавышае колькасць беспрацоўных. У пачатку студзеня службы занятасцi горада мелi звесткi аб наяўнасцi 12,5 тыс. свабодных працоўных месцаў.

Большасць вакансiй у Мiнску прыпадае на прамысловасць (14,9 працэнта ад агульнай колькасцi), будаўнiцтва (14,3 працэнта), ахову здароўя (12,3 працэнта), гандаль i грамадскае харчаванне (12,1 працэнта), транспарт (8,3 працэнта). Што да канкрэтных спецыяльнасцяў, то назiраецца значны попыт на бетоншчыкаў, муляраў, страхароў, маляроў, аблiцоўшчыкаў-плiтачнiкаў, цесляроў, зваршчыкаў, машынiстаў, мантажнiкаў-электрамантажнiкаў, тынкоўшчыкаў, электрыкаў-электраманцёраў, слесараў-сантэхнiкаў, абутнiкоў, вадзiцеляў аўтамабiля, кандуктараў, гандляроў, касiраў, кухараў, афiцыянтаў, кухонных i дарожных рабочых, памочнiкаў выхавальнiка, санiтараў, прыбiральшчыкаў, а таксама — на выхавальнiкаў, акушэраў, фельчараў, фармацэўтаў i ўрачоў розных профiляў, прарабаў, тэхнiкаў-механiкаў, супрацоўнiкаў мiлiцыi. "Праблемнымi" з пункту гледжання працаўладкавання ў сталiцы застаюцца ўсяго некалькi пазiцый — у прыватнасцi, дворнiкi, аператары, эканамiсты, бухгалтары.

Адначасова, заўважыў Чэслаў Роўба, меркаванне, што мiнскiя наймальнiкi шукаюць супрацоўнiкаў выключна на нiзкааплатыя месцы, справядлiвае не заўсёды. Ужо з пачатку студзеня ў гарадскую базу вакансiй паступiла 118 заявак, "падмацаваных" зарплатай у 1,5 млн i вышэй — у першую чаргу iдзе гаворка аб электрагазазваршчыках, электразваршчыках ручной зваркi, электраманцёрах па рамонце i абслугоўваннi электраабсталявання, вадзiцелях катэгорыi "Е", мулярах, мантажнiках будаўнiчых канструкцый, электрамеханiках па сiлавых сетках i электраабсталяваннi.

Пры гэтым у "банк звестак" сёлета патрапiла 41 вакансiя з зарплатай ў 1,8 млн рублёў i вышэй. Такiя вакансii разлiчаныя на служачых, перш-наперш ў будаўнiцтве (прараб, начальнiк аддзела, майстар, галоўны архiтэктар праекта, канструктар) i банкаўскай сферы (начальнiк аддзела, галоўны спецыялiст). Былi высокааплатныя прапановы i ў арганiзацыях iншых галiн: начальнiк бюро, вядучы эканамiст, начальнiк сектара, урач, iнжынер па камплектацыi абсталявання, спецыялiст па мытным афармленнi. Праўда, нельга не заўважыць, што ўсе падобныя заяўкi разлiчаныя на прэтэндэнтаў з высокай квалiфiкацыяй i вялiкiм вопытам працы.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І можа прапанаваць зарплату больш чым у 1,5 мiльёна Абвастрэнне сiтуацыi на рынку працы сталiцы не прывядзе да "закрыцця" найбуйнейшага горада краiны для работнiкаў з iншых рэгiёнаў. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў намеснiк старшынi, начальнiк ўпраўлення занятасцi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Чэслаў Роўба.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика