Паведамленнi расiйскiх СМІ аб тым, што Беларусь можа пачаць адбор прызначанай для Еўропы нафты, з'яўляюцца правакацыяй
28.01.2010
—
Новости Общества
|
Як правакацыю расцэньваюць беларускiя ўдзельнiкi перагавораў па пытаннях пастаўкi нафты паведамленнi шэрагу расiйскiх СМI аб тым, што Беларусь можа пачаць несанкцыянаваны адбор нафты, прызначанай для еўрапейскiх спажыўцоў. Аб гэтым заявiлi ў беларускай дэлегацыi. "Гэтыя паведамленнi не што iншае, як правакацыя, — падкрэслiлi ў дэлегацыi. — Мы паказалi сваю вытрымку ў першыя днi студзеня, калi спынiлiся пастаўкi расiйскай нафты на беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы. У Еўропу тады нафта пастаўлялася ў поўным аб'ёме, пастаўкi склалi нават 102 працэнты адносна аналагiчнага перыяду". У дэлегацыi таксама назвалi глупствам сцвярджэнне аб тым, што ў блiжэйшы час беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы могуць спынiцца. "Трэба падпiсваць пратакол аб пастаўках расiйскай нафты ў Беларусь не таму, што заводы спыняцца, — гэта глупства, а таму, што трэба рухацца далей у нашых адносiнах у энергетычнай сферы", — адзначылi ў дэлегацыi. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як правакацыю расцэньваюць беларускiя ўдзельнiкi перагавораў па пытаннях пастаўкi нафты паведамленнi шэрагу расiйскiх СМI аб тым, што Беларусь можа пачаць несанкцыянаваны адбор нафты, прызначанай для еўрапейскiх спажыўцоў. Аб гэтым заявiлi ў беларускай дэлегацыi
|
|