Працоўны пірог
28.01.2010
—
Новости Общества
|
Я ў муляры пайшоў бы Невялiкi будынак на вулiцы Пiянерскай у Магiлёве з надпiсам "Служба занятасцi". Навокал нервова кураць мужчыны з хмурымi тварамi, усярэдзiне людзi тоўпяцца каля стэндаў са звесткамi пра вакансii, у калiдорах наведвальнiкi чакаюць кансультацый спецыялiстаў упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магiлёўскага гарвыканкама. У аддзеле прафесiйнай арыентацыi i прафесiйнага навучання iдзе прыём. Ігару — 48 гадоў, у яго вышэйшая адукацыя, усё жыццё ён займаўся металаапрацоўкай. Да таго часу, пакуль урачы катэгарычна не забаранiлi мужчыну працаваць з металам з-за алергii. Ён накiраваўся па заробак на будоўлi. Цяпер Iгар хоча не проста атрымаць "корачкi" муляра i тынкоўшчыка, але з цягам часу стаць прадпрымальнiкам у справе апрацоўчых будаўнiчых работ. Што ж, магiлёвец не прагадае. — Цяпер ёсць вялiкi попыт на высокаквалiфiкаваную працоўную сiлу, — тлумачыць Вольга Ялавенка, галоўны спецыялiст аддзела рынку працы i прафесiйнага навучання Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магiлёўскага аблвыканкама. — У асноўным патрабуюцца будаўнiкi. Сярод гэтых прафесiй асаблiва дэфiцытныя муляры. Па ўсёй вобласцi iх патрабуецца цяпер 173. Толькi летась мы адправiлi 136 маладых людзей перавучвацца на муляра. Андрэй, якому споўнiўся 21 год, вырашыў прасiцца на курсы навучання электраманцёраў: "У майго бацькi такая прафесiя — i праца добрая, i заробак". — Малады чалавек рэальна глядзiць на рэчы: у Магiлёве цяпер 25 свабодных вакансiй электраманцёраў, — каментуе спецыялiст на прыёме. Абавязкова знойдуць працу таксама бетоншчыкi, страхары, кранаўшчыкi, мантажнiкi, экскаватаршчыкi, зваршчыкi i iншыя будаўнiкi. Калi ёсць вопыт i квалiфiкацыя — наймальнiкi возьмуць такiх з рукамi i нагамi. I добрыя грошы будуць плацiць: сярэднi заробак будаўнiка ў Магiлёве сёння перавышае 1,2 мiльёна рублёў.
Жаночая доля Наталля запiсалася на курсы, дзе яе навучаць працаваць з камп'ютарам. — Цяжка быць беспрацоўнай, — уздыхае 33-гадовая жанчына. — Але мяне падтрымлiваюць сваякi. У яе адукацыя культмасавага работнiка, потым вучылася на фларыста. Але сёння, расказвае Наталля, i ў сферы культуры, i ў кветкавым бiзнэсе цяжка адшукаць добрае месца i дастойны заробак. Жанчына хоча стаць адмiнiстратарам, але для гэтага патрабуецца веданне камп'ютара. Сёння ў Магiлёўскай вобласцi пераважная большасць беспрацоўных — гэта жанчыны. Аднак большасць свабодных вакансiй пасуе мужчынам. — Амаль кожная жанчына хоча быць сакратаркай у прыёмнай кiраўнiка, — расказвае начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магiлёўскага гарвыканкама Вiталь Кiрэеў. — Iх прыцягвае справаводства: як кажуць, перакладанне паперак. Але сёння i гэта справа патрабуе ведаў i квалiфiкацыi. Тым больш што арганiзацыi даўно не трымаюць "чыстых" сакратароў, а сумяшчаюць гэту пасаду з iншымi. Таму мы якраз рыхтуем справаводаў з веданнем кадравай працы. Вiталь Кiрэеў раiць жанчынам цвяроза ацэньваць свае магчымасцi: — Аднойчы да мяне прыйшла дзяўчына, якая хацела быць толькi сакратаром. Я прадыктаваў ёй тэкст, а ў кожным слове — памылка. Мы пераканалi яе вучыцца на кандытара, гэта запатрабаваная прафесiя, як i прадавец. Магiлёўскiя жанчыны сёння не баяцца атрымаць прафесiю вадзiцеля тралейбуса i ахвотна iдуць працаваць кранаўшчыцамi. А вось працоўнае месца прыбiральшчыцы ва ўстанове стала цяпер дэфiцытным. Любiмую прымаўку жанчын "Калi што здарыцца, пайду мыць падлогу" ажыццявiць даволi складана. Нягледзячы на нiзкi заробак у 300—350 тысяч рублёў, свабодныя вакансii прыбiральшчыцы здараюцца вельмi рэдка. Не толькi пенсiянеры, але i досыць маладыя жанчыны цэняць такое месца за непрацяглы працоўны дзень i адсутнасць адказнасцi. Начальнiкi ў дэфiцыце Сярод вакансiй iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў i служачых перадусiм патрабуюцца галоўныя спецыялiсты. Такiя пасады прапануюць i ў гарадах, i ў вёсках. Вольныя пасады галоўных механiкаў, бухгалтараў, эканамiстаў i энергетыкаў. А ў галоўных ветэрынарных ўрачоў i заатэхнiкаў ёсць магчымасць атрымаць у сельскiх гаспадарках адразу i жыллё. — Гэта праца з адказнасцю, — каментуе Вольга Ялавенка. — На ўлiку ў нашых упраўленнях такiх людзей няма, мы не можам закрыць гэтыя вакансii. Не стала ахвотных кiраваць? Людзi зразумелi, што нервовая адказная праца адбiрае здароўе i скарачае жыццё? — Так, вялiкая адказнасць пужае, — пагаджаецца Вiталь Кiрэеў. — Сапраўды, ёсць шмат такiх вакансiй, прычым праца высокааплатная — заробак пад 2 мiльёны рублёў. Аднак яе не можа заняць чалавек з вулiцы. Кiраўнiк прад'яўляе патрабаваннi да адукацыi, квалiфiкацыi i вопыту галоўнага спецыялiста. Хто зусiм не хоча адказнасцi, але грошы патрэбныя, таму прапануюць удзел у грамадскiх работах. Яны могуць стаць i падпрацоўкай для людзей, якiм не хапае заробку па асноўным месцы працы альбо для пенсiянераў. Праўда, хутчэй за ўсё, гэта будуць сельскагаспадарчыя сезонныя работы (ад пераборкi насення да збору ўраджаю i ўпакоўкi прадукцыi) i летнi рамонт у бюджэтных установах. Жыццё швачкi Жанчына прывяла ва ўпраўленне па працы i занятасцi сваю 23-гадовую дачку. Па прафесii Кацярына — тэхнолаг швачнай вытворчасцi, некалькi гадоў адпрацавала на адным з гарадскiх прадпрыемстваў спачатку швачкай, потым пра- саўшчыцай. — Гэта было нiбыта рабства, — прызналася дзяўчына. — Сыходзiла з дому а 6-й ранiцы, вярталася а 6-й увечары. А заробак — 300 тысяч рублёў. Акрамя таго, на працы мне не давалi магчымасцi пайсцi здаваць тэсты, каб паступiць у ВНУ. Цяпер Кацярына звольнiлася i вучыцца на курсах для паспяховай здачы тэстаў, рыхтуецца да паступлення. Аднак i сумняваецца: "Можа, атрымаць яшчэ якую прафесiю?" — Мы раiм дзяўчыне сканцэнтравацца на галоўнай справе, — тлумачыць начальнiк аддзела прафесiйнай арыентацыi i прафесiйнага навучання Таццяна Сафонава. — Таму што атрыманне новай прафесii патрабуе шмат часу i сiлаў. Калi ж Кацярына потым захоча ўладкавацца швачкай, то мы можам прапанаваць ёй працоўнае месца на iншым прадпрыемстве, з заробкам у 500 тысяч рублёў. Праўда, попыт на швачак апошнiм часам стаў меншым. Яшчэ не так даўно менавiта гэта жаночая прафесiя была вельмi запатрабаванай на рынку працы, але ў крызiс прадпрыемствы лёгкай прамысловасцi зведваюць вялiкiя цяжкасцi. Мацi Кацярыны спадзяецца, што ў будучынi становiшча выправiцца. — Разумееце, гэта прафесiя на ўсе часы, — кажа жанчына, якая сама ўсё жыццё адпрацавала швачкай. — Я нават у стужцы "Адмiрал" бачыла, як высакародная дама шыццём займалася. I мая дачка не будзе хадзiць без бялiзны i сукенкi, швачка заўсёды здолее зарабiць сабе на хлеб. Крызiс i праца Крызiс, безумоўна, адбiўся на рынку працы. Абвалу, якога ўсе баялiся, не адбылося, але сiтуацыя са свабоднымi вакансiямi даволi напружаная. — Калi на пачатак 2009 года было 4200 вакансiй, то цяпер iх стала меней на 30 %, — растлумачыла Вольга Ялавенка. — Цяпер на ўсю вобласць каля 3000 вакансiй: на кожную з iх умоўна прэтэндуе 1,7 чалавека. У абласным цэнтры каэфiцыент напружанасцi яшчэ большы: калi год таму на 1 беспрацоўнага было 2 вакансii, то цяпер дакладна наадварот — 2 чалавекi на 1 працоўнае месца. — Толькi ААТ "Магiлёўхiмвалакно" летась скарацiла колькасць працоўных прыкладна на тысячу, — расказвае Вiталь Кiрэеў. — I я разумею, што людзi, якiя прыходзяць сюды разгубленыя, апынулiся сапраўды ў цяжкай жыццёвай сiтуацыi. Напрыклад, апаратчык з "Хiмвалакно": ён у свой час атрымаў добрую прафесiю, працаваў на паспяховым прадпрыемстве, а цяпер з iм больш не працягваюць кантракт. А дзе можна ўладкавацца беспрацоўнаму апаратчыку, асаблiва калi яму за 40? Для таго, каб дапамагчы людзям пераквалiфiкавацца, працуюць спецыялiсты ў справе прафесiйнай арыентацыi i перанавучання. Яны нават праводзяць практычны занятак: "Актыўны пошук працы": тут чалавека не толькi псiхалагiчна настрояць пачаць працоўнае жыццё наноў, але i дапамогуць практычнымi парадамi — як першым разам патэлефанаваць патэнцыйнаму працадаўцу, як паводзiць сябе на гутарцы i гэтак далей. — Галоўнае — не панiкаваць i праяўляць iнiцыятыву ў пошуку працы, — раяць беспрацоўным. Юрысты не патрэбныя Большасць вакансiй у вобласцi — рабочыя. Але ёсць i свабодныя месцы для тых, хто мае вышэйшую адукацыю. — Скажу, што ўрачоў пастаянна не хапае, — кажа Вольга Ялавенка. — Таксама на працягу апошняга дзесяцiгоддзя вельмi запатрабаваныя камп'ютаршчыкi, праграмiсты. А вось юрыстаў i эканамiстаў перанасычэнне. Праўда, калi ў прыватных фiрмах бачаць працаздольных i iнiцыятыўных маладых людзей з такой адукацыяй, то iм часта знаходзяць сумежнае месца. Увогуле спецыялiсты па рынку працы цяпер даюць каштоўную параду выпускнiкам ВНУ — абавязкова ехаць па размеркаваннi i адпрацоўваць: — Сёння выпадае ўспрымаць першае месца працы не як цяжар, а як прыступку да будучага. Маладым гараджанам не трэба шарахацца ад накiравання ў сельскую мясцовасць: калi набрацца вопыту i добра сябе зарэкамендаваць, то праз некалькi гадоў такi малады спецыялiст нiколi не застанецца без добрай працы i прыстойнага заробку. Затое маладыя людзi, якiя праўдамi i няпраўдамi сыходзяць ад размеркавання, потым прыходзяць у службы занятасцi i слёзна просяць дапамагчы. Праблемы з працай ёсць не толькi ў "зялёных" выпускнiкоў, але i ў людзей пасля 40 гадоў, якiя наблiжаюцца да пенсii: наймальнiкi хочуць мець працаўнiкоў з вопытам, але i перспектывай. Хто шукае — заўсёды знойдзе Гавораць, што варыянты знайсцi працу заўсёды ёсць. Пачынаць пошук трэба з вiзiту ў гарадское цi раённае ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Там дапамогуць у пошуках працоўнага месца альбо накiруюць на перанавучанне. Шанцы на вырашэнне праблемы добрыя: у 2009 годзе ў Магiлёўскай вобласцi створаны 19,5 тысячы новых працоўных месцаў, садзейнiчанне ў працаўладкаваннi аказана 27 тысячам людзей. Калi людзi згодныя нават ехаць па працу, то iм у вёсцы прапануюць не толькi заробак i жыллё. Людзям са статусам беспрацоўных дзяржава кампенсуе перасяленне. Летась такiх перасяленцаў было на Магiлёўшчыне 64. — Я заўсёды кажу: хто хоча працаваць — той знойдзе працу, — настойвае Вольга Ялавенка. — Безумоўна, не заўсёды па пажаданай спецыяльнасцi, але атрымаць працоўнае месца i заробак на жыццё здольны кожны, хто iмкнецца. Разам з тым, спецыялiсты ўсё ж раяць мець у запасе дадатковыя навыкi i спецыяльнасцi, каб у выпадку чаго манеўраваць на рынку працы. — Гарантаванай сiстэмы працаўладкавання, якая была калiсьцi пры сацыялiзме, няма, — папярэджвае Вiталь Кiрэеў. — За савецкiм часам чалавек мог прыйсцi на прадпрыемства ў 18 гадоў i працаваць там да глыбокай старасцi. Цяпер жа рознае можа здарыцца, i таму трэба страхавацца, прыстасоўвацца да новых умоваў. Паводле прагнозаў, сёлета рынак працы не пазбавiцца ад крызiсных праяў. Асаблiва праблемнай чакаецца першая палова года, i наплыў беспрацоўных, як i летась, можа быць ўвесну. "А далей усё будзе залежаць ад таго, як мы ўсе ў краiне будзем працаваць", — такую выснову робяць у Магiлёве. Iлона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я ў муляры пайшоў бы Невялiкi будынак на вулiцы Пiянерскай у Магiлёве з надпiсам "Служба занятасцi". Навокал нервова кураць мужчыны з хмурымi тварамi, усярэдзiне людзi тоўпяцца каля стэндаў са звесткамi пра вакансii, у калiдорах наведвальнiкi чакаюць кансультацый спецыялiстаў упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магiлёўскага гарвыканкама.
|
|