Подпiс — з характарам. 21.by

Подпiс — з характарам

28.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даўно вядома, што характар чалавека, як кажуць, з галавой выдае яго почырк. Маючы перад вачамi ўзор пiсьма, спецыялiст можа скласцi падрабязны псiхалагiчны партрэт, вызначыць пол, прыкладны ўзрост. Пэўную iнфармацыю аб чалавеку дае i яго подпiс. Джэймс Раскiн для аналiзу подпiсу вылучае больш за 40 прыкмет. У тым лiку:

Памер подпiсу: <І>размашысты (сцвярджае аб глабальным сiстэмным мысленнi); кампактны подпiс (канкрэтнае мысленне).

размашысты (сцвярджае аб глабальным сiстэмным мысленнi); кампактны подпiс (канкрэтнае мысленне).

Даўжыня подпiсу: доўгi (здольнасць глыбока ўнiкаць у сутнасць праблем, уседлiвасць, залiшняя прыдзiрлiвасць i нуднасць); кароткi (здольнасць хутка схоплiваць сутнасць падзей, немагчымасць займацца манатоннай працай).

доўгi (здольнасць глыбока ўнiкаць у сутнасць праблем, уседлiвасць, залiшняя прыдзiрлiвасць i нуднасць); кароткi (здольнасць хутка схоплiваць сутнасць падзей, немагчымасць займацца манатоннай працай).

Тып подпiсу: акруглы (вызначае мяккасць, дабрыню, ураўнаважанасць); вуглаваты (нецярплiвасць, раздражняльнасць, рэзкасць, незалежнасць, славалюбства, упартасць).

акруглы (вызначае мяккасць, дабрыню, ураўнаважанасць); вуглаваты (нецярплiвасць, раздражняльнасць, рэзкасць, незалежнасць, славалюбства, упартасць).

Адлегласць памiж лiтарамi: значная (шчодрасць, транжырства); "шчыльная" (эканомнасць, сквапнасць — асаблiва калi лiтары дробныя).

значная (шчодрасць, транжырства); "шчыльная" (эканомнасць, сквапнасць — асаблiва калi лiтары дробныя).

Прысутнасць у подпiсу розных элементаў: круг (зацыкленасць на праблемах i iдэях); пяцелькi (асцярожнасць, упартасць); малюнкi (творчае мысленне); камбiнаванне элементаў (памкненне аптымiзаваць сваю дзейнасць).

круг (зацыкленасць на праблемах i iдэях); пяцелькi (асцярожнасць, упартасць); малюнкi (творчае мысленне); камбiнаванне элементаў (памкненне аптымiзаваць сваю дзейнасць).

Ухiл подпiсу: улева (свавольнасць, ярка выражаны iндывiдуалiзм); управа (збалансаванасць характару, здольнасць да разумення); прамы ўхiл (стрыманасць, прамалiнейнасць, высокi iнтэлектуальны ўзровень); рознатыповы ўхiл (скрытнасць, няшчырасць); лiтары, якiя "ляжаць" (сведчаць аб наяўнасцi сур'ёзных псiхалагiчных праблем).

улева (свавольнасць, ярка выражаны iндывiдуалiзм); управа (збалансаванасць характару, здольнасць да разумення); прамы ўхiл (стрыманасць, прамалiнейнасць, высокi iнтэлектуальны ўзровень); рознатыповы ўхiл (скрытнасць, няшчырасць); лiтары, якiя "ляжаць" (сведчаць аб наяўнасцi сур'ёзных псiхалагiчных праблем).

Кiрунак заключнага штрыха: уверх (прыкмета аптымiзму); унiз (схiльнасць да песiмiзму); прама (збалансаваны характар).

уверх (прыкмета аптымiзму); унiз (схiльнасць да песiмiзму); прама (збалансаваны характар).

Даўжыня "хваста" подпiсу. Чым больш доўгi "хвост", тым больш чалавек не церпiць чужога меркавання. Гэта таксама прыкмета абачлiвасцi i асцярожнасцi. Чым карацейшы "хвост", тым чалавек больш летуценны.

Чым больш доўгi "хвост", тым больш чалавек не церпiць чужога меркавання. Гэта таксама прыкмета абачлiвасцi i асцярожнасцi. Чым карацейшы "хвост", тым чалавек больш летуценны.

Падкрэслiванне подпiсу: знiзу (самалюбства, крыўдлiвасць, залежнасць ад чужога меркавання); зверху (гонар, славалюбства); перакрэслены подпiс (самакантроль, незадаволенасць сабой, сумненнi).

знiзу (самалюбства, крыўдлiвасць, залежнасць ад чужога меркавання); зверху (гонар, славалюбства); перакрэслены подпiс (самакантроль, незадаволенасць сабой, сумненнi).

Прыкметы сiметрыi: сiметрычны подпiс (надзейнасць); асiметрычны (няўстойлiвы характар, перапады настрою); скачкападобны (эмацыянальнасць, неўраўнаважанасць).

сiметрычны подпiс (надзейнасць); асiметрычны (няўстойлiвы характар, перапады настрою); скачкападобны (эмацыянальнасць, неўраўнаважанасць).

Складанасць i прастата: просты подпiс (чалавек жыве па прынцыпе "няма праблем"); "нагружаны" (часта схiльны рабiць з мухi слана); арыгiнальны (вялiкi творчы патэнцыял).

просты подпiс (чалавек жыве па прынцыпе "няма праблем"); "нагружаны" (часта схiльны рабiць з мухi слана); арыгiнальны (вялiкi творчы патэнцыял).

Разборлiвасць: чым больш зразумелы подпiс, тым больш адкрыты чалавек.

чым больш зразумелы подпiс, тым больш адкрыты чалавек.

Уцiск: празмерны (агрэсiўнасць); слабы (скрытнасць); моцны (упэўненасць).

празмерны (агрэсiўнасць); слабы (скрытнасць); моцны (упэўненасць).

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно вядома, што характар чалавека, як кажуць, з галавой выдае яго почырк. Маючы перад вачамi ўзор пiсьма, спецыялiст можа скласцi падрабязны псiхалагiчны партрэт, вызначыць пол, прыкладны ўзрост. Пэўную iнфармацыю аб чалавеку дае i яго подпiс. Джэймс Раскiн для аналiзу подпiсу вылучае больш за 40 прыкмет. У тым лiку:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика