Продаж новых аўтамабіляў у 2009 годзе скараціўся на 40%. 21.by

Продаж новых аўтамабіляў у 2009 годзе скараціўся на 40%

28.01.2010 08:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2009 годзе продаж новых легкавых і камерцыйных аўтамабіляў упаў на 40%.

Пра гэта са спасылкай на даныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 студзеня ў Мінску піяр-менеджэр імпарцёра Volkswagen у Беларусі Аляксандр Бабко.

У мінулым годзе аб"ём продажу новых аўтамабіляў у Беларусі (як расійскіх, так і замежных брэндаў) склаў 18.574 адзінкі.

Пры гэтым продаж расійскіх аўтамабіляў скараціўся на 61% (да 2.107) супраць 35-працэнтнага падзення замежных (да 16.467).

На рынку новых аўто (легкавых і камерцыйных) лідэрства па выніках 2009 года захаваў за сабой Volkswagen з доляй 19,44%.

Другое месца ў агульным рэйтынгу засталося за дылерам Toyota (14,23%). У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Peugeot (5,08%), Lada (5,03%) і Mitsubishi (4,54%).

У той жа час у сегменце новых легкавых аўтамабіляў на першае месца па продажах выйшаў дылер Toyota (17,21%).

Другое месца ў Volkswagen (16,54%). Следам ідуць Lada (6,08%), Mitsubishi (5,49%) і Mazda (5,43%). У 2009 годзе продаж новых легкавых аўтамабіляў упаў на 39% у параўнанні з 2008 годам і склаў 15.367 адзінак.

Гаворачы аб перспектывах аўтамабільнага рынку новых аўто ў 2010 годзе, Бабко, спасылаючыся на меркаванне аналітыкаў, адзначыў, што яго чакае падзенне ў тры-чатыры разы ў параўнанні з 2009 годам.

У выніку рынак новых аўтамабіляў адкоціцца на ўзровень 2004—2005 гадоў. Паводле слоў Бабко, няпэўнасць будзе існаваць да таго часу, пакуль будуць розныя мытныя пошліны на аўтамабілі для юрыдычных і фізічных асоб.

Паводле звестак дырэктара імпарцёра Volkswagen у Беларусі Сяргея Міхневіча, у студзені кампанія прадала не больш чым 40 машын, што ў разы менш чым звычайна. «Такую сітуацыю мы прагназавалі. Яна тлумачыцца тым, што ўсе аўтамабілі былі распрададзены яшчэ ў канцы мінулага года, а новыя мы не паспелі завезці і не маглі гэтага зрабіць з-за няяснасці, што ўзнікла з вызначэннем мытнага кошту ўвазных аўтамабіляў», — растлумачыў ён.

Пры гэтым новыя аўто, якія цяпер плануецца заказваць у вытворцаў, падаражэюць у сярэднім на 15—20% у залежнасці ад брэндаў.

«Вырашаем пытанне са скідкамі на заводах і памяншаем маржу», — адзначыў Міхневіч. Паводле яго слоў, той, хто хацеў, купіў машыну ў мінулым годзе. «Цяпер нам прыйдзецца перажыць перыяд, калі попыт, які быў задаволены ў снежні, яшчэ не сфарміраваўся», — сказаў Міхневіч.

На ажыўленне рынку, паводле яго меркавання, можна разлічваць з другога паўгоддзя, калі, як чакаецца, павінны быць ураўнаваны памеры ставак пошлін для юрыдычных і фізічных асоб.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры гэтым продаж расійскіх аўтамабіляў наогул скараціўся на 61%.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика