Кастрычнiцкая стане Прэзiдэнт-гатэль. 21.by

Кастрычнiцкая стане Прэзiдэнт-гатэль

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраванне рэканструкцыяй гасцiнiцы "Кастрычнiцкая", якая знаходзiцца ў цэнтры сталiцы па вулiцы Энгельса, даверана адмiнiстрацыi гатэля "Мiнск".

І гэта ўзважанае рашэнне. Па-першае, за плячыма дырэкцыi складаная рэканструкцыя гатэля "Мiнск". На яго базе наладжана павышэнне квалiфiкацыi персаналу iншых гасцiнiц, тут праходзяць практыку навучэнцы навучальных устаноў, якiя рыхтуюць кадры для сферы сэрвiсу: гатэляў, турбiзнэсу, рэстаранаў i кавярняў. Па-другое, менеджмент "Мiнска", аднаго з лепшых гатэляў краiны, за апошнiя гады дэманструе выдатныя вынiкi ў гасцiнiчным бiзнэсе. Дастаткова сказаць, што "Мiнск" неаднаразова выходзiў пераможцам у штогадовым мiжнародным конкурсе "Лiдары турiндустрыi": "Срэбная карона" (2004 г.), "Залатая карона" (2005 г.), "Плацiнавая карона" (2006 г.), "Дыяментавая зорка" (2007 г.). Гатэль таксама лаўрэат прэмii Урада Беларусi за дасягненнi ў галiне сэрвiсу.

Таму багаты досвед першага ў Беларусi гатэля катэгорыi "чатыры зоркi", калi яго персаналу даводзiлася ўводзiць у практыку абслугоўвання высокiя мiжнародныя стандарты, вырашана выкарыстаць на рэканструкцыi "Кастрычнiцкай". Аб маштабах ператварэнняў гэтай у многiм ужо звычайнай па ўзроўнi сэрвiсу гасцiнiцы ў "Прэзiдэнт-гатэль" катэгорыi "пяць зорак", можна меркаваць хоць бы па тым факце, што, згодна з умовамi конкурсу плануецца прыцягнуць замежных крэдытных рэсурсаў для фiнансавання рэканструкцыi аб'екта на суму да 100 млн долараў ЗША.

Дырэктар "Мiнска" Мiкалай Жураўскi кажа, што рэканструкцыю плануецца правесцi за 24 месяцы з моманту пачатку работ. Свае цяперашнiя клопаты ён параўноўвае з пачаткам рэканструкцыi самога гатэля "Мiнск" у сакавiку 2001 года, калi шмат хто сумняваўся ў поспеху стварыць на праспекце Незалежнасцi гасцiнiцу такога высокага класа. Атрымалася. Атрымаецца i з рэканструкцыяй "Кастрычнiцкай", упэўнены дырэктар.

Леанiд Тугарын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраванне рэканструкцыяй гасцiнiцы "Кастрычнiцкая", якая знаходзiцца ў цэнтры сталiцы па вулiцы Энгельса, даверана адмiнiстрацыi гатэля "Мiнск". І гэта ўзважанае рашэнне. Па-першае, за плячыма дырэкцыi складаная рэканструкцыя гатэля "Мiнск". На яго базе наладжана павышэнне квалiфiкацыi персаналу iншых гасцiнiц, тут праходзяць практыку навучэнцы навучальных устаноў, якiя рыхтуюць кадры для сферы сэрвiсу: гатэляў, турбiзнэсу, рэстаранаў i кавярняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика