Знакамiтай плёнцы з пупырышкамi споўнiлася 50 гадоў. 21.by

Знакамiтай плёнцы з пупырышкамi споўнiлася 50 гадоў

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымi днямi святкуе юбiлей знакамiтая "плёнка з пупырышкамi" — упаковачны матэрыял, трапна ахарактарызаваны псiхолагамi як лепшы антыдэпрэсант усiх часоў i народаў.

Iдэя плёнкi нарадзiлася яшчэ ў 1957 годзе, калi нейкi нью-ёркскi дызайнер звярнуўся да iнжынераў Марка Чаванеса i Альфрэда Фiлдынга з просьбай прыдумаць новы вiд шпалераў. Але прапанаваная iдэя — пластыкавае пузырковае пакрыццё — заказчыку не спадабалася, i пра вынаходнiцтва на пэўны час забылiся. Праз некалькi гадоў, калi Фiлдынг падлятаў да аэрапорта Ньюарка ў Нью-Джэрсi, яму падалося, што аблокi як быццам змякчаюць пасадку самалёта — i, мiж iншым, нагадваюць тыя самыя паветраныя пузыры! Iнжынер зразумеў, што прыдуманы iм матэрыял можна выкарыстоўваць для ўпакоўкi.

У студзенi 1960 года Чаванес i Фiлдынг заснавалi невялiкую кампанiю Sealed Air i запатэнтавалi плёнку пад назвай Bubble Wrap — пузырчатая ўпакоўка. Сёння ж даход кампанii, якая спецыялiзуецца на разнастайных упаковачных матэрыялах i працуе ў 52 краiнах свету, складае каля 4 мiльярдаў долараў. А плёнка знайшла прымяненне ў самых розных сферах — з яе шыюць адзенне, ствараюць творы мастацтва, здымаюць у кiно... I, натуральна, мiльёны людзей змагаюцца са стрэсам, лопаючы пузыркi. У смартфонах iPhone з'явiўся спецыяльны забаўляльны дадатак, каб аматары маглi "лопаць пузыркi" на экране, а ў сацыяльных сетках зарэгiстравана больш за 250 груп прыхiльнiкаў гэтага вынаходнiцтва i працэсу. У некаторых краiнах нават адбываюцца чэмпiянаты па хуткасным знiшчэннi пузыркоў!

Дарэчы, з нагоды юбiлею свайго антыстрэсавага прадукту кампанiя Sealed Air стварыла адмысловы сайт http://www.bubblewrapfun.com, дзе ўсе ахвотныя могуць удосталь лопаць любiмыя пузыры, размалёўваць iх, ствараць карцiны i г.д. Цяжка патлумачыць, чым менавiта зацягвае людзей аднастайны, здавалася б, працэс цiскання пузыроў — але гэта сапраўды працуе. Нi смутку вам, нi стрэсу!

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi святкуе юбiлей знакамiтая "плёнка з пупырышкамi" — упаковачны матэрыял, трапна ахарактарызаваны псiхолагамi як лепшы антыдэпрэсант усiх часоў i народаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика