Зорка Playboy працягне весцi музычны суд. 21.by

Зорка Playboy працягне весцi музычны суд

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 5 лютага на АНТ пачынаецца другая частка шоу "Музычны суд". Пасяджэннi яго пад "сакратарствам" вядучай Сашы Паўлавай — колiшняй зоркi часопiса "Playboy" — цяпер пройдуць па змененых правiлах.

Прыём песень для другога сезона "Музычнага суда" пачаўся ў студзенi, i ўсяго за месяц на адрас тэлеканала паступiла больш як 400 заявак з розных краiн — Беларусi, Расii, Украiны, Латвii, Польшчы, Іспанii... З дасланых дэма-версiй экспертная камiсiя адабрала для ўдзелу ў праекце ўсяго 15.

Такiм чынам, у эфiр выйдзе тры праграмы, у кожнай з якiх прагучыць па 5 песень у выкананнi "Новых галасоў Беларусi". Толькi адну з кампазiцый суддзi абяруць для ўдзелу ў фiнале, аднак яшчэ адну змогуць "працягнуць" туды гледачы. Праўда, у другiм сезоне глядацкае галасаванне будзе доўжыцца ўсяго 10 хвiлiн падчас праграмы, а не цэлы тыдзень, як гэта было раней. У фiнале ж, дзе сустрэнуцца 6 фаварытаў журы i публiкi, пераможцу вызначыць тэлефоннае галасаванне тэлегледачоў. Аўтару гэтай кампазiцыi тэлеканал падорыць гасцявую паездку (на дваiх) на "Еўрабачанне-2010" у Нарвегii. Адну такую пуцёўку ўжо выйграў украiнскi аўтар-аматар Яўген Малашка з кампазiцыяй "Don't play in love".

А вось з абяцанымi на пачатку праекта 50 тысячамi долараў сiтуацыя iншая. Гэта пытанне, паведамiлi "Звяздзе" на АНТ, пакуль што адкладзена на пэўны час. "Кiраўнiцтва тэлеканала нi ў якiм разе не адмаўляецца ад сваiх слоў, — заўважае прэс-сакратар АНТ Таццяна Курбат. — Аднак пакуль што мы не маем права займацца конкурсам "Еўрабачанне", бо не з'яўляемся членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза — i значыць, не можам правесцi адбор песнi для гэтага конкурсу i выплацiць узнагароджанне аўтару песнi. Калi тэлеканал увойдзе ў склад ЕВС, мы абавязкова вернемся да разгляду гэтага пытання".

Што да праекта "Музычны суд", ён мае вельмi неблагiя рэйтынгi i абяцае стаць доўгайграючым. Пасля другой часткi варта чакаць трэцюю, чацвёртую i г.д., прычым надалей, магчыма, праект крыху зменiць фармат i будзе адбiраць найлепшыя песнi розных стыляў i кiрункаў.

...Дарэчы, на афiцыйным сайце www.ont.by арганiзатары шоу абяцаюць змясцiць вiдэаблогi з пiкантнымi падрабязнасцямi закулiснай часткi праекта, якiя не трапiлi ў эфiр, — напрыклад, як аўтары разам з выканаўцамi перад выхадам на сцэну распяваюцца... у прыбiральнi, што абмяркоўваюць у зачыненым пакойчыку памiж сабой члены журы i г.д.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 5 лютага на АНТ пачынаецца другая частка шоу "Музычны суд". Пасяджэннi яго пад "сакратарствам" вядучай Сашы Паўлавай — колiшняй зоркi часопiса "Playboy" — цяпер пройдуць па змененых правiлах. Прыём песень для другога сезона "Музычнага суда" пачаўся ў студзенi, i ўсяго за месяц на адрас тэлеканала паступiла больш як 400 заявак з розных краiн — Беларусi, Расii, Украiны, Латвii, Польшчы, Іспанii... З дасланых дэма-версiй экспертная камiсiя адабрала для ўдзелу ў праекце ўсяго 15. Такiм чынам, у эфiр выйдзе тры праграмы, у кожнай з якiх прагучыць па 5 песень у выкананнi "Новых галасоў Беларусi". Толькi адну з кампазiцый суддзi абяруць для ўдзелу ў фiнале, аднак яшчэ адну змогуць "працягнуць" туды гледачы. Праўда, у другiм сезоне глядацкае галасаванне будзе доўжыцца ўсяго 10 хвiлiн падчас праграмы, а не цэлы тыдзень, як гэта было раней. У фiнале ж, дзе сустрэнуцца 6 фаварытаў журы i публiкi, пераможцу вызначыць тэлефоннае галасаванне тэлегледачоў. Аўтару гэтай кампазiцыi тэлеканал падорыць гасцявую паездку (на дваiх) на "Еўрабачанне-2010" у Нарвегii. Адну такую пуцёўку ўжо выйграў украiнскi аўтар-аматар Яўген Малашка з кампазiцыяй "Don't play in love".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика