Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначыў 15-годдзе. 21.by

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначыў 15-годдзе

30.01.2010 05:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На фото: Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

У яго фондах – больш за 8 тысяч экспанатаў. Гэта – калекцыі жывапісу, графікі, такацтва, нумізматыкі.

Дарэчы, адна з самых галоўных каштоўнасцяў – скарб былога манастыра бенедзікцінак. Манеты адшукалі амаль два дзесяцігоддзі таму. Штогод у выставачных залах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея арганізуюць каля 15 экспазіцый.

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

Надвор'е працягвае выпрабоўваць краіну

Спачатку – мароз, цяпер – снегапады. Таўшчыня снежнага покрыва ў некаторых раенах Міншчыны перасягнула 20 сантыметровую мяжу. Больш за ўсе засыпала Нарач – там снежны пласт за суткі вырас на 10 сантыметраў. У вялікім напружанні – камунальнікі, энергетыкі, транспартнікі, дарожнікі. Ад іх працы залежыць работа народна-гаспадарчага комплекса краіны.

Надвор'е працягвае выпрабоўваць краіну

Надвор'е працягвае выпрабоўваць краіну

Надвор'е працягвае выпрабоўваць краіну

Надвор'е працягвае выпрабоўваць краіну

Надвор'е працягвае выпрабоўваць краіну


25 чалавек эвакуявалі ратавальнікі падчас пажару ў прысталіччы

У Мачулішчах загарэўся жылы дом. Гаспадар адной з кватэраў кінуў цыгарэту. У выніку – апынуўся на бальнічным ложку з атручэннем чадным газам. Яго суседзі 20 хвілінаў знаходзіліся на вуліцы, пакуль ратавальнікі тушылі агонь. А ў весцы Гарадок Маладзечанскага раена жыцце двум жанчынам выратаваў пажарны апавяшчальнік. Ен спрацаваў, калі загарэўся дымаход. Пацярпелыя паспелі пакінуць хату. Дарэчы, Мінаблвыканкам прыняў рашэнне аб выдзяленні 155 мільенаў рублеў на апавяшчальнікі для адзінокіх пенсіянераў. Летась на Міншчыне ў прыватным сектары ўстанавілі больш за 45 тысяч «выратвальных прыбораў».


Арганізацыі вобласці пераходзяць на мясцовыя віды паліва – танна і цепла

Так, на Нясвіжчыне трэць устаноў культуры «грэюцца» дровамі. Дзякуючы чаму, летась зэканомілі больш 4 мільенаў рублеў. Выгадна. Таму селета нясвіжскія камунальнікі павялічылі заданне па нарыхтоўцы паліва – назапасілі 230 тон брыкета і 90 кубаметраў дроў.


На новую сістэму якасці пяройдуць селета прадпрыемствы Міншчыны

Называецца яна – ІСО 9001. Гэта – міжнародны стандарт. Яшчэ два дзесяткі арганізацый удасканаляць працу ў галіне якасці і бяспекі харчовых прадуктаў па міжнароднай сістэме ХАСП. Галоўнае ў ей – кантроль за якасцю на ўсіх этапах вытворчасці і рэалізацыі прадукта. Ад набыцця сыравіны да прасоўвання гатовага вырабу ў гандлевую сетку. Для прадпрыемстваў – гэта шанс выйсці на новы ўзровень, а для спажыўца – упэўненасць у тавары.


Ветэрынарныя службы Міншчыны ўзмацняюць кантроль за распаўсюджаннем шаленства

Летась у вобласці зарэгістравалі 200 выпадкаў інфіцыравання небяспечным вірусам. І гэта – у паўтара раза больш, чым пазалетась. На шчасце, удалося пазбегнуць лятальных зыходаў. Іх у рэгіене не фіксавалі ўжо 4 гады. Праўда, медыкі не перастаюць папярэджваць. Калі вас укусіла жывела, прычым няважна – хатняя ці не – абавязкова звяртайцеся ў лякарню. Там зробяць аналізы і прапішуць курс прышчэпак.

Зараз спецыялісты адзначаюць значнае павелічэнне колькасці драпежнікаў. Яны – асноўныя разносчыкі вірусу. Суровая зіма «падганяе» лясных жыхароў бліжэй да людзей. Таму трэба быць вельмі ўважлівымі. Летась у поле зроку ветслужбы трапiла паўтысячы хворых жывелiн.


Колькасць абанентаў шырокапалоснага інтэрнэту павялічваецца на Міншчыне

Так, толькі на Бярэзіншчыне інтэрнэт-карыстальнікаў ужо – больш тысячы. Паўтысячы чалавек падключаны да інтэрактыўнага тэлебачання. Прычым, карыстацца мультымедыйнымі тэхналогіямі хутка зможа яшчэ больш жыхароў. У раене запусцяць новую АТС. У сеціва трапяць аграгарадкі Паплавы і Пагост.


У Лагойскім раене стартуе лыжная гонка на прызы Мінаблвыканкама

Селета спартыўны фэст прымеркавалі да 21 Алімпійскіх гульняў. На трасу выйдзе абласное і раеннае кіраўніцтва. Запрошаны таксама прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, а таксама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Мінскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У яго фондах – больш за 8 тысяч экспанатаў. Гэта – калекцыі жывапісу, графікі, такацтва, нумізматыкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика