Праз Балканы — у ЕС. 21.by

Праз Балканы — у ЕС

03.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Антыкрызiсная эканомiка

У 2010 годзе прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" плануюць павялiчыць экспарт на 30 працэнтаў i наблiзiцца да агульнага аб'ёму паставак прадукцыi за мяжу на суму ў паўмiльярда долараў.

Сёлета ёсць намер павялiчыць экспартныя пастаўкi кандытарскiх вырабаў на 20, солi — больш чым на 10 працэнтаў, малочнай прадукцыi — амаль на чвэрць, пiва — удвая, алкагольнай прадукцыi — у 3,2, соладу — у 4,2, тытунёвых вырабаў — у 12 разоў. Прычым, як паведамiў старшыня канцэрна Іван Данчанка, плануецца асвоiць новыя рынкi збыту. Летась пастаўкi беларускай харчовай прадукцыi рабiлiся у 45 краiн свету, сёлета, як чакаецца, гэта лiчба ўзрасце — за кошт Егiпта, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi, Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў, Карэi, Швейцарыi, Афганiстана. Да таго ж будзе наладжана актыўнае супрацоўнiцтва з Сербiяй, якая ў тым лiку павiнна стаць "пляцоўкай" для далейшага прасоўвання ў Еўрасаюз.

Пры гэтым, падкрэслiў Iван Данчанка, для росту аб'ёмаў экспарту неабходна старэнне новых вытворчасцяў. У цэлым iнвестыцыi ў прадпрыемствы канцэрна павiнны скласцi каля 600 млрд рублёў. Сярод планаў на гэты год — будаўнiцтва новай дражджавой вытворчасцi i цэнтра лагiстыкi канцэрна, вытворчасць дзiцячага харчавання ў тары Тэтра Пак на Клецкiм кансервавым заводзе i Вiцебскiм плодаагароднiнным камбiнаце, вытворчасць маркоўнага соку прамога адцiскання i асветленых сокаў для дзiцячага харчавання на Маларыцкiм кансервава-агароднiнасушыльным заводзе, павелiчэнне магутнасцяў Скiдальскага цукровага i Слуцкага цукрова-рафiнаднага камбiнатаў, працяг мадэрнiзацыi лiкёра-гарэлачных заводаў i пiваварнага завода "Крынiца".

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" плануюць павялiчыць экспарт на 30 працэнтаў i наблiзiцца да агульнага аб'ёму паставак прадукцыi за мяжу на суму ў паўмiльярда долараў. Сёлета ёсць намер павялiчыць экспартныя пастаўкi кандытарскiх вырабаў на 20, солi — больш чым на 10 працэнтаў, малочнай прадукцыi — амаль на чвэрць, пiва — удвая, алкагольнай прадукцыi — у 3,2, соладу — у 4,2, тытунёвых вырабаў — у 12 разоў. Прычым, як паведамiў старшыня канцэрна Іван Данчанка, плануецца асвоiць новыя рынкi збыту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика