Крымінальная справа ў дачыненні да гендырэктара і галоўнага бухгалтара ТАА «СП «Беліта»
03.02.2010 10:55
—
Новости Общества
|
Пракуратурай Маскоўскага раёна Мінска паводле матэрыялаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі раённага ўпраўлення ўнутраных спраў распачата справа на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да генеральнага дырэктара і галоўнага бухгалтара ТАА «СП «Беліта». Як паведамілі ў праваахоўных органах, гэтыя людзі падазраюцца ў тым, што ў 2008 годзе незаконна пералічылі 250 млн. рублёў на разліковы рахунак іншай юрыдычнай асобы. Расследаванне будзе весці УУС Маскоўскага раёна Мінска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх падазраюць у крадзяжы. |
|