У студзені недабор даходаў у бюджэт склаў 200 млрд. рублёў. 21.by

У студзені недабор даходаў у бюджэт склаў 200 млрд. рублёў

04.02.2010 11:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзені недабор падатковых даходаў у бюджэт краіны склаў 200 млрд. рублёў. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец 4 лютага ў Мінску на пасяджэнні калегіі Мінфіна.

«У посткрызісны перыяд напружанасць у эканоміцы і фінансах дзяржавы захоўваецца», — заявіў ён.

Як мяркуе міністр, пра гэта сведчаць вынікі студзеня 2010 года. У рэспубліканскі бюджэт без уліку даходаў фондаў паступіла 2 трлн. рублёў, што адпавядае ўзроўню красавіка мінулага года.

«У параўнанні з планавай дынамікай даходаў бюджэт ужо недабірае каля 200 млрд. рублёў. Праваленыя паступленні па ПДВ, акцызах, падатковых даходах ад знешнеэканамічнай дзейнасці, — канстатаваў кіраўнік Мінфіна.

— Калі па знешнеэканамічнай дзейнасці яшчэ можна знайсці тлумачэнне, то вынікі па ПДВ і акцызах — следства недастатковых тэмпаў росту ў эканоміцы». Паводле словаў Харкаўца, гэта з’яўляецца «трывожным сігналам» па ўсіх узроўнях бюджэтнай сістэмы.

«Сёння павінен быць праведзены аналіз фарміравання падатковай базы з ацэнкамі, дзе мы адстаем і прапановамі па выпраўленні сітуацыі», — падкрэсліў Харкавец.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец 4 лютага ў Мінску на пасяджэнні калегіі Мінфіна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика