Шапуцька будзе вучыцца завочна ў ЭГУ. 21.by

Шапуцька будзе вучыцца завочна ў ЭГУ

04.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тацяна Шапуцька стала студэнткай другога курса Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Яна апавяла карэспандэнту “Свабоды”, што 2 лютага ў яе адбылася сустрэча з рэктарам і прарэктарамі ЭГУ дзеля вырашэньня пытаньня аб навучаньні па спэцыяльнасьці “паліталёгія”. 18 лютага яна паедзе на першую сэсію.
Тацьцяна сказала, што будзе вучыцца ў ЭГУ завочна. 

Нагадаем, 18 лістапада дзяўчыну адлічылі з другога курсу юрыдычнага факультэту БДУ за ўдзел у паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнэрства” у Брусэлі.

Т.Шапуцька паведаміла, што зьбіраецца абскардзіць у судзе сваё адлічэньне з Белдзяржунівэрсытэта.

Міністэрства адукацыі адмовіла маладафронтаўцы ў аднаўленьні ў Белдзяржунівэрсытэце. У лісьце за подпісам першага намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука паведамляецца, што "ўсе дзеяньні зьдзейсьненыя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі занакадаўства. Прававых падставаў для адмены загада аб адлічэньні ня маецца”.

На нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску адносна пэрспэктываў супрацоўнцітва Беларусі і ЭЗ амбасадар Вялікабрытаніі Размары Томас адзначыла:

“Мы спадзяемся ўзьняць пытаньне пра Тацяну Шапуцьку, якая была выключана з унівэрсытэту пасьля ўдзелу ў форуме грамадзянскай супольнасьці „Ўсходняга партнэрства“. З прэсы вядома, што ёй было адмоўлена ў аднаўленьні, і мы вельмі шкадуем пра гэта. Мы гэтае пытаньне ўздымалі і плянуем вярнуцца да яго бліжэйшым часам».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тацяна Шапуцька стала студэнткай другога курса Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.Яна апавяла карэспандэнту “Свабоды”, што 2 лютага ў яе адбылася сустрэча з рэктарам і прарэктарамі ЭГУ дзеля вырашэньня пытаньня аб навучаньні па спэцыяльнасьці “паліталёгія”. 18 лютага яна паедзе на першую сэсію.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика