Найбліжэйшым часам беларусам не бачыць «танных шэнгенскіх віз» як сваіх вушэй
04.02.2010 13:35
—
Новости Общества
|
Адказваючы на пытанні журналістаў, еўрапейскія дыпламаты традыцыйна выказваліся пра гатоўнасць краін — удзельніц Еўрасаюза да больш актыўнага і глыбокага дыялогу, самай прыдатнай пляцоўкай для якога падаецца праграма «Усходняе партнёрства». Агульны тон выказванняў быў далікатным і стрыманым: ад Беларусі па‑ранейшаму чакаюць хадоў у адказ і тактоўна нагадваюць, што развіццё падзей зараз цалкам залежыць ад рашэнняў беларускіх чыноўнікаў. Наглядным прыкладам таго, як працуе прынцып узаемнасці ў адносінах Беларусі і Еўропы, стаў візавы рэжым. Як выстетлілася, у гэтым пытанні ЕС займае нечакана жорсткую і адназначную пазіцыю, агучаную падчас нядаўняй прэс‑канферэнцыі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгерскай Рэспублікі Ферэнцам Контра: ‑ На мінулым тыдні ў Мінску працавала камісія, якая збірала факты, здольныя паўплываць на прыняцце рашэння наконт змены візавага рэжыму паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі. З аднаго боку, эксперты адзначаюць пазітыўныя тэндэнцыі: пагаднення аб памежных тэрыторыях і малым памежным руху, якія заключаюцца Беларуссю з суседнімі дзяржавамі. Як вядома, Літва і Польшча ўжо гатовы падпісаць пакет неабходных дакументаў, і цяпер пагаднення павінны ўхваліць беларускія чыноўнікі. З іншага боку, у пачатку года была павялічана кошт ўязных беларускіх віз, якія выдаюцца ў аэрапорце. Я мяркую, гэта не лепшы спосаб адказаць на ініцыятыву Еўрасаюза пра пачатак перамоваў, што тычаць спрашчэння візавага рэжыму. *** Такім чынам, пазіцыя Еўрасаюза цалкам празрыстая і зразумелая. А вось дзеянні беларускіх уладаў наўрад ці паддаюцца тлумачэнню. Якімі б расплывістымі ні падаваліся дыпламатычныя фармулёўкі, адносіны з Еўропай, у тым ліку і візавыя пытанні, наўпрост залежаць ад дзяржчыноўнікаў. І пакуль яны не пачнуць прымаць рашэнні, насамрэч грунтуючыся на прынцыпах узаемнасці, беларускім грамадзянам аб даступным «шэнгене» нават і марыць не варта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую выснову можна зрабіць з нядаўняй прэс-канферэнцыі пасла Венгрыі ў нашай краіне. |
|