ЕГУ абвяшчае прыёмную кампанію – 2010
05.02.2010 11:31
—
Новости Общества
|
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні. Інфармацыя пра ўніверсітэт будзе паведамляцца цягам усяго гэтага года. Студэнтам будзе запрапанавана рэгулярна сачыць за абнаўленнямі на сайце Адзін з найлепшых спосабаў даведацца пра універсітэт – наведаць ЕГУ адчыняе дзверы для сваіх будучых студэнтаў у сакавіку, красавіку і маі. Наведвальнікі маюць магчымасць агледзець навучальны корпус, асабіста пазнаёміцца з кіраўнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі. Дні адчыненых дзвярэй таксама прадстаўляюць шанец пачаць працэс паступлення раней: эсэ, падрыхтаваныя падчас Дзён адчыненых дзвярэй, будуць прымацца да разгляду прыёмнай камісіі універсітэта. Важныя даты: 1 лютага: Правілы прыёму, інструкцыі для будучых студэнтаў, а таксама інфармацыя пра кошт і фінансавую падтрымку (гранты, стыпендыі) будуць даступныя на сайце. 1 сакавіка: Абвяшчаецца пачатак прыёму заяваў на паступленне; электронныя формы заявы і інструкцыі будуць даступныя на сайце. 20 сакавіка: Дзень адчыненых дзвярэй (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 8 лютага) 17 красавіка: Дзень адчыненых дзвярэй (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 5 сакавіка) 22 мая: Дзень адчыненых дзвярэй (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 12 красавіка) 25 чэрвеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на бакалаўрскія праграмы (дзённае навучанне) 10 ліпеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на магістарскія праграмы (дзённае навучанне) 24 ліпеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на бакалаўрскія праграмы завочнай формы 12 верасня: Канчатковы тэрмін рэгістрацыі на дыстанцыйныя курсы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні.
|
|