У Брэсце затрыманы актывіст
05.02.2010 14:41
—
Новости Общества
|
паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Таццяна Шапуцька. Паводле яе слоў, гэта адбылося днём 3 лютага. «Ён выйшаў з дому і не вярнуўся. Толькі на наступны дзень маці Івана даведалася, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Брэсце і падазраецца ў злосным хуліганстве. Ён затрыманы на тры дні», — сказала Шапуцька. Як удалося высветліць сябрам Стасюка, 23 студзеня ў Брэсце адбылася масавая бойка. Адзін са сведак па фотаздымках і прадастаўленай міліцыянерамі відэатэцы нібыта пазнаў Стасюка. 6 лютага яго павінны альбо выпусціць са следчага ізалятара, альбо прад’явіць абвінавачанне. Пракурор таксама можа прыняць рашэнне аб працягу знаходжання ў ІЧУ на тэрмін да 10 дзён. Як адзначыла Шапуцька, у Стасюка быў намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, а напярэдадні арышту двое яго сяброў — Міхаіл Ільін і Юлія Пашко — атрымалі пісьмовыя папярэджанні з пракуратуры аб магчымым прыцягненні да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дзейнасці не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Таццяна Шапуцька.Паводле яе слоў, гэта адбылося днём 3 лютага. «Ён выйшаў з дому і не вярнуўся. Толькі на наступны дзень... |
|