Машыну Анжалікі Борыс аблілі фарбай і прабілі колы
06.02.2010 20:20
—
Новости Общества
|
Сёньня ўначы невядомыя пракалолі ў Горадні колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія пастаянна выкарыстоўваюцца непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Ігар Банцар. Ён лічыць зьдзейсьненае правакацыяй. Ігар Банцар кажа, што міліцыянты неахвотна выехалі да месца здарэньня, калі па дапамогу зьвярнуўся адзін з кіроўцаў пашкоджанага аўтамабіля. Прэсавы сакратар таксама зазначыў, што Анжаліка Борыс зьбіралася 6 лютага ехаць у Смаргонь. Нагадаем, што 5 лютага ўвечары Ленінскі раённы суд Горадні пакараў штрафам памерам 71 мільён рублёў фірму «Палёніка», якой кіруе Анжаліка Борыс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ўначы невядомыя пракалолі ў Горадні колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія пастаянна выкарыстоўваюцца непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на... |
|