Аўтуховіч і Асіпенка за кратамі роўна год. 21.by

Аўтуховіч і Асіпенка за кратамі роўна год

08.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год таму ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юры Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі гораду Ўладзімер Асіпенка. Аўтуховіч і Асіпенка дагэтуль за кратамі.

Для арышту Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі ў Ваўкавыск зь Менску прыбыў атрад спэцназу міліцыі. Сярод тых, хто першым паведаміў у недзяржаўныя мэдыі пра арышты, быў праваабаронца Алег Воўчак. Ён уваходзіць разам зь Мікалаем Аўтуховічам у адну арганізацыю вэтэранаў Аўганістану. Прашу Алега Воўчака падвесьці вынік году арышту ягоных сяброў і сьледзтва па іх справе паводле артыкулу аб падрыхтоўкі да тэракту:

“Як я ўжо цэлы год кажу, першае: справа заведзеная незаконна, падстаў для гэтага не было. Гэтак жа незаконна трымаюць пад вартай Аўтуховіча і Асіпенку, доказаў рэальных няма і ўжо ня будзе, і працэс гэты чыста палітычны. Магчыма, камусьці з афіцыйных асобаў гэта не падабаецца, але мы лічым, што ў гэтай справе нічога няма. І факт тое, што з-за гэтай справы ўжо два адказных чыноўніка пацярпелі. Гэта былы міністар унутраных спраў Навумаў і старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Саўчанка, якіх адправілі ў адстаўку. Такім чынам, правільна Аўтуховіч цягам апошніх 7-8 гадоў казаў, што ў Гарадзенскай вобласьці існуе карупцыя вышэйшых асобаў. Вось што мы бачым.

Зараз па Горадні ідуць праверкі, правяраюць датычнасьць чыноўнікаў да карупцыі, такім чынам... Але, на жаль, самога Аўтуховіча працягваюць трымаць пад вартай”.

У жніўні 2009 году быў вызвалены з-пад варты прадпрымальнік Юры Лявонаў, празь месяц усе абвінавачаньні супроць яго цалкам зьнялі. Юры Лявонаў, калі выйшаў на волю, неаднаразова заяўляў, што невінаватасьць ягонага калегі Аўтуховіча стане відавочнай, калі працэс на справе будзе адкрытым.

Паводле зьвестак зь Вярхоўнага суду Беларусі, пачатак разгляду справы Аўтуховіча і Асіпенкі яшчэ не прызначаны, як ня вызначана і тое, будзе працэс адкрытым ці закрытым. Праваабаронцы не выключаюць, што гэтае вырашэньне зацягнецца болей як на месяц.

Адвакаты Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі кажуць, што іх падабаронныя рыхтуюцца да працэсу. Паводле абаронцы Тамары Сідарэнкі, яе падабаронны пачуваецца нармальна, а вось Мікалай Аўтуховіч пакутуе ад хваробы зубоў, між тым дапамогу стаматоляга яму ў турме не забясьпечваюць. Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка. Паводле апошніх зьвестак адваката, Аўтуховічу і Асіпенку працягнулі тэрмін арышту да 28 лютага.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юры Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі гораду Ўладзімер Асіпенка. Аўтуховіч і Асіпенка дагэтуль за кратамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика