Падтрымайце Івана Шульгу
08.02.2010 17:47
—
Новости Общества
|
На прэс‑канферэнцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў прадстаўнік Белсата Міхась Янчук заклікаў падтрымаць Івана Шульгу і даслаць яму паштоўку. «Дзякуючы таму, што каля кватэры было так шмат журналістаў, не адбылося горшага. — расказаў Міхась Янчук. — Івана вінавацілі, спачатку, па больш значным артыкуле, у збіцці міліцыянта» Іван Шульга адбывае пакаранне на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП). Аператар тэлеканала быў арыштаваны 3 лютага, калі выходзіў з неафіцыйнага бюро Белсата ў Мінску. Ноч ён правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, 4 лютага суд Савецкага раёна Мінска (суддзя Аксана Рэлява) асудзіў маладога чалавека. На волю Іван мае выйсці 13 лютага. Даслаць паштоўку можна на адрас: Мінск, першы завулак Акрэсціна, 36, Іван Паўлавіч Шульга. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прэс‑канферэнцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў прадстаўнік Белсата Міхась Янчук заклікаў падтрымаць Івана Шульгу і даслаць яму паштоўку.«Дзякуючы таму,...
|
|