Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам. 21.by

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

08.02.2010 20:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары 8 лютага ў Мінску спроба правесці акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год, закончылася затрыманнем яе ўдзельнікаў.

Прыкладна ў 18 гадзін каля 15 актывістаў маладзёжных апазіцыйных рухаў выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Практычна адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Пры гэтым два міліцыянеры ў форуме папярэджвалі прысутных аб незаконнасці іх дзеянняў.

Праз 2-3 хвіліны на плошчу прыехалі два аўтобусы з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымалі маладых людзей.

Як і раней, невядомыя людзі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, закрывалі аб"ектывы фота- і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі. Яны нават не дазволілі падысці да ўдзельнікаў акцыі журналістам з дыктафонамі.

Нагадаем, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад"яўлена абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была распачата справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было прад"яўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 8 лютага ў Мінску спроба правесці акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год, закончылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика