Удзельнiкаў "Еўрабачання-2010" раскiдалi па кошыках
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Пытанне, хто паедзе ад Беларусi на 55-ы мiжнародны конкурс песнi, што адбудзецца сёлета ў Осла (Нарвегiя), дагэтуль застаецца адкрытым — да наступнага панядзелка iдзе прыём заявак ад кандыдатаў. Затое ўжо вядома, у якi дзень беларускi артыст або артыстка выйдзе на конкурсную сцэну: у нядзелю адбылася папярэдняя жараб'ёўка краiн — удзельнiц "Еўрабачання". Беларусi дасталося месца ў першым паўфiнале, 25 мая — дакладней, у другой палове канцэрта. У гэты ж блок трапiлi такiя краiны, як Албанiя, Бельгiя, Грэцыя, Ісландыя, Македонiя, Мальта, Партугалiя i Польшча. У першым блоку апынулiся Боснiя, Латвiя, Малдова, Расiя, Сербiя, Славакiя, Фiнляндыя i Эстонiя. Трансляваць i галасаваць у першым паўфiнале будуць таксама ўдзельнiкi "вялiкай чацвёркi" краiн — арганiзатараў шоу, Iспанiя i Германiя. Другi паўфiнал, 27 мая, пакажуць i прагаласуюць у iм Францыя, Вялiкабрытанiя i гаспадыня конкурсу Нарвегiя. У кожным паўфiнале на сцэны выйдуць прадстаўнiкi 17 краiн. Парадак iх выступленняў пакуль не вызначаны (ён стане вядомы толькi ў сакавiку), але магчымыя шанцы аматары конкурсу ўжо прыкiдваюць, зыходзячы з расстаноўкi сiлаў. Так, наша краiна, хутчэй за ўсё, можа разлiчваць "па звычцы" на галасы падтрымкi з боку Расii, Латвii, Польшчы, Малдовы, а далей — як пашанцуе. Зрэшты, арганiзатары сёлета наўмысна раздрабнiлi суседскiя "кошыкi", каб мiнiмiзаваць гэткае ж суседскае галасаванне i ўплыў дыяспар. Аб сваiм жаданнi выступiць сёлета за Беларусь на "Еўрабачаннi" ўжо абвясцiлi спявачкi ПулЯ i Гюнеш (якую правамерна можна назваць абсалютным доўгажыхаром нацыянальнага адбору), таксама ў лiку прэтэндэнтаў у кулуарах называюць дачку Анжэлiкi Агурбаш Дар'ю Ялiнскую. Сярод артыстаў-мужчын энтузiязму пакуль што не бачна. Тым часам з учарашняга дня распачаўся продаж бiлетаў на "Еўрабачанне-2010". Кошт iх складае ад 35 да 200 еўра, у залежнасцi ад таго, на якое з трох шоу, i на генеральную рэпетыцыю цi прамы фiнал кожнага з iх, гледачы хочуць патрапiць. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне, хто паедзе ад Беларусi на 55-ы мiжнародны конкурс песнi, што адбудзецца сёлета ў Осла (Нарвегiя), дагэтуль застаецца адкрытым — да наступнага панядзелка iдзе прыём заявак ад кандыдатаў. Затое ўжо вядома, у якi дзень беларускi артыст або артыстка выйдзе на конкурсную сцэну: у нядзелю адбылася папярэдняя жараб'ёўка краiн — удзельнiц "Еўрабачання". |
|