14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды
09.02.2010 11:03
—
Новости Общества
|
Малады Фронт запрасіў усіх ахвотных на традыцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дня Святога Валянціна. «Акцыя Любові» пачнецца 14 лютага а 18-й гадзіне на плошчы Свабоды ля Ратушы. Пасля маладафронтаўцы маюць прайсці шэсцем да плошчы Незалежнасці. «Акцыя будзе праходзіць пад лозунгам «Люблю Беларусь!» – распавёў намеснік старшыні Маладога Фронта Мікола Дземідзенка. Напачатку МФ меркаваў сёлета шэсця не праводзіць. Натомест планавалася ўручыць у гэты дзень прэміі Маладога Фронта асобам, што найбольш заслужыліся ў справе тварэння беларускай нацыі. Аднак гатэль «Краўн плаза» адмовіў у арэндзе залы для цырымоніі. Раз такая ваша лібералізацыя, то зладзім шэсце, вырашылі маладафронтаўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады Фронт запрасіў усіх ахвотных на традыцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дня Святога Валянціна. «Акцыя Любові» пачнецца 14 лютага а 18-й гадзіне на плошчы Свабоды...
|
|