За што сядзіць Іван Шульга?. 21.by

За што сядзіць Іван Шульга?

10.02.2010 10:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 лютага міліцыя спрабавала ўварвацца ў кватэрку, якую выкарыстоўвалі ў Мінску замест офіса рэпарцёры тэлеканала «Белсат». Аператар Іван Шульга акурат выходзіў з пад’езду. Міліцыянты загадалі ўпусціць іх у кватэру. Хлопец жа наадварот, пазваніўшы ў дамафон, папярэдзіў калег, каб не адмыкалі.

Шульгу скруцілі, а ў кватэру на вуліцы Дарашэвіча пачалі грукацца. Міхась Янчук, які афіцыйна здымае гэту кватэру ў палітыка Алеся Міхалевіча, папрасіў людзей у цывільным патлумачыць, што адбываецца. Адзін, які назваўся старшым лейтэнантам Савецкага РАУС Каральковым, сказаў, што паступіла скарга ад суседзяў. Урэшце, міліцыя сышла ні з чым. На наступны дзень Івана Шульгу судзілі за «дробнае хуліганства» і далі 10 сутак арышту.

М.Янчук назваў падзеі спробай дыскрэдытаваць канал і зашкодзіць працы незалежных журналістаў.

Іван Шульга дагэтуль адбывае пакаранне на Акрэсціна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыянты загадалі ўпусціць іх у кватэру. Хлопец жа наадварот, пазваніўшы ў дамафон, папярэдзіў калег, каб не адмыкалі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика