Польская апазіцыя патрабуе адмяніць візіт у Варшаву міністра замежных спраў Беларусі. 21.by

Польская апазіцыя патрабуе адмяніць візіт у Варшаву міністра замежных спраў Беларусі

10.02.2010 12:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польская апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць», якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі, брат прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, запатрабавала адмяніць візіт у Варшаву міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў сувязі з сітуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы.

На прэс‑канферэнцыі ў Варшаве 9 лютага кіраўнік партыйнай фракцыі ў сейме Гражына Генсіцка таксама заклікала прэм’ер‑міністра Дональда Туска звярнуцца ў ЕС з прапановай накласці на Беларусь гандлёвага эмбарга, паведамляе польскае агенцтва РАР.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што не збіраецца адмяняць візіт Мартынава. «З Беларуссю трэба размаўляць, а не ізаляваць яе», — цытуе Сікорскага Польскае радыё.

На дзень раней, 8 лютага, у эфіры тэлеканала TVP INFO Сікорскі заявіў, што мае намер «па‑мужчынску» пагутарыць са сваім беларускім калегам падчас яго прыезду. Паводле яго слоў, пытанне аб сітуацыі польскай меншасці ў Беларусі павінна быць перададзенае ў міжнародныя інстытуты. «Хочам, каб не толькі польскі бок гаварыў пра тое, як шмат можа страціць Беларусь, калі зноў вырашыць самаізалявацца. Мы не можам забараніць гэтага Беларусі, але паважаць правы нацменшасцяў, паважаць правы апазіцыі — гэта асноўная ўмова збліжэння з Еўрасаюзам», — заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Паводле неафіцыйных звестак, візіт Мартынава запланаваны на 12 лютага, аднак у МЗС Беларусі гэтую інфармацыю не каментуюць. «У свой час мы пра гэта паведамім», — заявіла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.

Нагадаем, адносіны паміж Мінскам і Варшавай абвастрыліся пасля канфлікту ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці). Мясцовы Дом польскі не могуць падзяліць два крылы Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) — афіцыйнае і незарэгістраванае. Пры гэтым кожны з бакоў сцвярджае, што мае права на ўласнасць.

8 лютага судовыя выканаўцы зрабілі вопіс маёмасці Дома польскага, выправадзіўшы з будынка актывістаў неафіцыйнага СПБ. Кіраўніцтва арганізацыі расцаніла гэта як «захоп» і звярнулася па падтрымку да польскіх улад.

Сітуацыя ў Івянцы стала прычынай дыпламатычнага скандалу — пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін адазваны для кансультацый у Варшаву.

9 лютага прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі запрасіў на сустрэчу лідэра неафіцыйнага СПБ Анжаліку Борыс. Дата сустрэчы ўдакладняецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польская апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць», якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі, брат прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, запатрабавала адмяніць візіт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика