Кот вучоны супраць пакемонаў
11.02.2010
—
Новости Общества
|
У магiлёўскiм кiнатэатры "Чырвоная зорка" пануе Пушкiнiяна Абласное грамадскае аб'яднанне "Рускi дом" наладзiла выставу дзiцячых малюнкаў "Мой Пушкiн", гарадская бiблiятэка прапанавала дзецям кнiгi класiка рускай лiтаратуры, а прадпрыемства "Кiнавiдэапракат" паказала мультфiльмы паводле казак Пушкiна. Работы маладых магiлёўскiх мастакоў паказалi, што любiмымi героямi дзятвы застаюцца Залаты пеўнiк, цар Салтан, кот вучоны, рыбак з залатой рыбкай, нянька Арына Радзiвонаўна, а таксама i сам Пушкiн — напрыклад, з Пегасам натхнення. — Мы хочам, каб у век камп'ютарных гульняў i iншых пакемонаў нашы дзецi памяталi пра разумнае, вечнае i добрае, — сказаў старшыня "Рускага дома" Юрый Валабуеў. — Знаёмыя ўсiм з дзяцiнства казкi i вершы Аляксандра Пушкiна якраз выклiкаюць у сэрцы самыя добрыя пачуццi. Ілона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У магiлёўскiм кiнатэатры "Чырвоная зорка" пануе Пушкiнiяна Абласное грамадскае аб'яднанне "Рускi дом" наладзiла выставу дзiцячых малюнкаў "Мой Пушкiн", гарадская бiблiятэка прапанавала дзецям кнiгi класiка рускай лiтаратуры, а прадпрыемства "Кiнавiдэапракат" паказала мультфiльмы паводле казак Пушкiна.
|
|