Міністэрства абароны і мовазнаўцы Акадэміі навук пераклалі ваенны статут на беларускую мову
11.02.2010 22:36
—
Новости Общества
|
Своеасаблівы падарунак на 15-гадовы юбілей у бліжэйшы час атрымае рота ганаровай варты. Гэтых салдат ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі. Дакладныя рухі і віртуозныя кампазіцыі – візітная картка і красамоўны прыклад вайсковай дысцыпліны, выхаванасці і культуры. Дзмітрый Карповіч, начальнік ганаровай варты: Рота ганаровай варты – сапраўдны гонар нашай краіны. Менавіта вось гэтыя статныя хлопцы сустракаюць высокіх гасцей і ўдзельнічаюць у парадах. Марш-парад і звыклыя будні. Чатырохгадзінныя трэніроўкі і жыццё па адзінаму статуту. У ім кожны крок — прапісаная ісціна. Правы і абавязкі вайскоўцаў зразумелы і па-беларуску. Навукоўцы Акадэміі навук не першы раз займаюцца такім перакладам. Пяць спецыялістаў — і усе жанчыны — амаль тры месяцы вывучалі воінскае жыццё па слоўніках. Любоў Кунцэвіч, намеснік дырэктара інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі: Дакладны пераклад для дакладнага выканання. Перакладчык з вялікім стажам уражана. Ірына Кандраценя, вядучы навуковы супрацоўнік інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі: Што для іх — строгі абавязак, то для навукоўцаў — бязмежная творчасць. Дарэчы, гэта, на першы погляд, звыклая праца можа стаць унікальным аб'ектам навуковага даследавання. Наталля Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі: «Раўняйся!», «Стройся!», «Крокам марш!». Замест «здравия желаю» – радавы зможа зычыць «добрага здароўя». На паліцы ў казарме ганаровай варты беларускамоўны аналаг рускамоўнага дакумента зойме ганаровае месца. Валянцін Раменьчык, прэс- сакратар Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Своеасаблівы падарунак на 15-гадовы юбілей у бліжэйшы час атрымае рота ганаровай варты.
|
|