Назва — на роднай мове
12.02.2010
—
Новости Общества
|
Нават падарожныя спыняюцца каля магазiна ў аграгарадку Светласельскi Шумiлiнскага раёна з пяшчотнай назвай “Вясковы”. Большасць разумеюць, што азначае гэта сцiплае iмя, бо сярод пакупнiкоў пераважаюць вясковыя жыхары. А вось “iншаземцам” даводзiцца тлумачыць сэнс назвы. Некаторыя здзiўляюцца: няўжо нельга было прыдумаць нешта больш арыгiнальнае? Самi жывяце ў вёсцы i магазiн называеце “Вясковы”. А можна разважаць па-iншаму. Назва — на роднай мове. Хоць яна i простая, затое шчырая i адкрытая. Ва ўсялякiм разе, галоўная гаспадыня магазiна Зiнаiда Шэвяка не скардзiцца на недахоп пакупнiкоў. I тавараў таксама, якiх у прадпрыемстве гандлю звыш пяцi тысяч найменняў. Не толькi харчовай, але i прамысловай групы. А пасля праведзенай рэканструкцыi ў адпаведнасцi са статусам населенага пункта “Вясковы” наогул набыў прывабны выгляд, ды i тавараабарот павялiчыўся болей чым у два разы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават падарожныя спыняюцца каля магазiна ў аграгарадку Светласельскi...
|
|