Міліцыянты маладафронтаўцаў любяць
12.02.2010 11:48
—
Новости Общества
|
Перад традыцыйнай маладафронтаўскай акцыяй у Дзень Святога Валянціна ўзмацніўся ціск з боку ўладаў. У сяброў МФ узнікаюць праблемы на месцы вучобы, міліцыя выклікае іхніх бацькоў на размовы. Актывістку МФ Марыну Шаўлоўскую участковы паставіў на ўлік па справах непаўналетніх. Да дзяўчыны прыйдуць міліцыянты, каб «паглядзець, як яна жыве». Маці Яшкевіча Мікіты выклікаюць да дырэктара, юнак нядаўна пісаў тлумачальную з нагоды мінулай акцыі Салідарнасці. Да маладафронтаўкі Вікторыі Ладзіс ўжо двойчы дахаты наведваліся міліцыянты. Яе маці, Рыту Іванаўну, сёння выклікаюць у пакой міліцыі Ленінскага раёна Менску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад традыцыйнай маладафронтаўскай акцыяй у Дзень Святога Валянціна ўзмацніўся ціск з боку ўладаў. У сяброў МФ узнікаюць праблемы на месцы вучобы,...
|
|