Ананімы ідуць у бой. 21.by

Ананімы ідуць у бой

12.02.2010 23:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў кватэру, дзе жыве мясцовы прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Маланачкін, прыехаў не абы-хто, а вайсковы пракурор Будзько. Ён распавёў, што ў абласную пракуратуру быццам бы паступіў ананімны ліст. І быццам бы ў ім сцвярджаецца, што нехта з супругаў Маланачкіных даў хабар горацкаму ваенкаму, каб іх сын не ішоў у войска.

Пятро Маланачкін здзіўляецца гэтым абвінавачанням, бо ягоны сын – студэнт аднаго з польскіх універсітэтаў, на падставе чаго і мае адтэрміноўку. Сп.Маланачкін перакананы, што ананімка звязана з ягонай рэлігійнай дзейнасцю (ён пастар незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў Госпадзе” і лідэр кампаніі збору подпісаў супраць АЭС у Горацкім раёне).

– Я даў пісьмовыя тлумачэнні пракурору, што не збіраўся і не даваў ніколі нікому ніякіх хабараў, а таксама звярнуўся з просьбай знайсці паклёпнікаў і прыцягнуць да адказнасці за распаўсюджанне хлусні, – кажа сп.Пятро.

Той самы пракурор патэлефанаваў раніцай і другому горацкаму актывісту – Іллю Заранку – і папрасіў пра сустрэчу. Калі ж даведаўся, што Ілля знаходзіцца не ў Горках, то прапанаваў убачыцца на наступны дзень у Магілёве. Адпаведную позву, калі верыць тэлефоннай размове, пракурор выпісаў і пакінуў у Горацкім райваенкамаце.

Даведацц, з якой нагоды трэба ехаць у абласны цэнтр, Іллю Заранку не ўдалося. Аднак па тэлефоне пракурор паведаміў, што мае на руках скаргу на дзейнасць мясцовага ваенкамата, у якой фігуруе прозвішча Іллі.

На думку Іллі Заранка ананімкі выкарыстоўваюцца для запалохвання актыўных грамадзянаў напярэдадні мясцовых выбараў. Сапраўды, Заранок і Маланачкін мелі ўдзельнічаць у іх ад мясцовай незалежнай грамады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў кватэру, дзе жыве мясцовы прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Маланачкін, прыехаў не абы-хто, а вайсковы пракурор Будзько. Ён распавёў, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика