Стаўка з пытаннямі. Для некаторых прадпрымальнікаў кошт арэнды можа вырасці ў тры разы. 21.by

Стаўка з пытаннямі. Для некаторых прадпрымальнікаў кошт арэнды можа вырасці ў тры разы

13.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Масавая кампанія перазаключэння дагавораў арэнды, якая пачалася са студзеня ў адпаведнасці з Указам № 518, выявіла шмат праблем. Чыноўнікі на месцах і арэндадаўцы нярэдка вельмі вольна трактуюць прававыя нормы. І гэта можа прывесці да згортвання бізнесу ці павышэння цэн на тавары і паслугі.“Пасля пераразліку арэнда вырасла на 34 працэнты”, — расказвае дырэктар магілёўскага прадпрыемства “Кува” Уладзімір Кульбянкоў. Старшыня фонду вынаходніцкай дзейнасці Леанід Груздзіловіч звяртае ўвагу на іншае: калі на малым інавацыйным прадпрыемстве дырэктар і бухгалтар сядзяць у адным памяшканні з работнікамі, то выдаткі на арэнду ў параўнанні з базавымі стаўкамі могуць вырасці ў тры разы. У Гомелі арэндадаўцы знайшлі іншы спосаб спагнаць больш: яны трансфармавалі арэнду ў лізінг і цяпер могуць не ўлічваць абмежаванні на стаўкі арэнды, прапісаныя ва Указе № 518.“Мы пільна сочым за сітуацыяй і даём неабходныя тлумачэнні”, — супакойвае першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Сяргей Пяткоў. Стаіць задача не дапусціць неабгрунтаванага росту працэнтных ставак.“Указ аб арэндзе добры. Іншая справа, што яго прымяненне на месцах трактуецца неадназначна”, — лічыць кіраўнік Белстата і па сумяшчальніцтву старшыня Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі Уладзімір Зіноўскі. За апошнія пяць гадоў колькасць малых прадпрыемстваў у нашай краіне падвоілася і дасягнула амаль што 80 тысяч, а індывідуальных прадпрымальнікаў ужо каля 220 тысяч. Аднак каля 40 працэнтаў малых прадпрыемстваў і прыкладна 80 працэнтаў ІП заняты ў сферы гандлю. Большасць з іх не маюць уласнай нерухомасці, арандуюць памяшканні. Калі б яны абзавяліся прыватнымі памяшканнямі, будынкамі, то, напэўна, і пытанні рэгулявання ставак арэнднай платы не выклікалі б столькі праблем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масавая кампанія перазаключэння дагавораў арэнды, якая пачалася са студзеня ў адпаведнасці з Указам № 518, выявіла шмат праблем.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика