Анжаліку Борыс і сямёра яе паплечнікаў затрымала ДАІ на ўездзе ў Валожын і прапускае ў горад. 21.by

Анжаліку Борыс і сямёра яе паплечнікаў затрымала ДАІ на ўездзе ў Валожын і прапускае ў горад

17.02.2010 14:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтамабіль, у якім ехала ў Валожын кіраўнік непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс з паплечнікамі, затрыманы на ўездзе ў горад супрацоўнікамі ДАІ.

Затрыманы яшчэ адзін аўтамабіль з актывістамі СПБ, які таксама не прапускаюць у горад.

Актывісты арганізацыі накіроўваліся ў суд Валожынскага раёна (Мінская вобласць), каб падтрымаць кіраўніка Івянецкай арганізацыі СПБ Тарэсу Собаль.

Борыс спрабуюць адправіць у пастарунак міліцыі, жанчына рэзка пратэстуе і патрабуе адваката.

Раней Анжаліка Борыс была затрымана разам з кіроўцам аўтамабіля была затрыманая ў раёне Ліды, але потым машыну прапусцілі.

***

Гэта ўжо другое за апошнія тры дні масавае затрыманне актывістаў неафіцыйнага СПБ. 15 лютага ў розных гарадах Беларусі былі затрыманы прыблізна 40 актывістаў і кіраўнікоў арганізацыі. За правядзенне несанкцыянавага мітынгу ў Гродне 10 лютага Анжаліка Борыс была аштрафавана на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў), Андрэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч — асуджаны на пяць сутак арышту.

Сёння ў 14.30 у судзе Валожынскага раёна павінна пачацца папярэдняе пасяджэнне па грамадзянскай справе лідэра Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага СПБ Тарэсы Собаль.

Яна абвінавачваецца ў захопе Дома польскага ў Івянцы. Пазоў у дачыненні да Собаль падаў старшыня афіцыйнага СПБ Станіслаў Сямашка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты арганізацыі накіроўваліся ў суд Валожына, каб падтрымаць кіраўніка Івянецкай арганізацыі СПБ Тарэсу Собаль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика