На зямельных участках, выдзеленых без аўкцыёну, установяць гранічны тэрмін забудовы. 21.by

На зямельных участках, выдзеленых без аўкцыёну, установяць гранічны тэрмін забудовы

17.02.2010 15:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 лютага старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Згодна з указам № 64 ад 6 лютага 2009 года для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў зямельныя ўчасткі для будаўніцтва выдзяляюцца па чарзе без аўкцыёну.

Паводле інфармацыі Кузняцова, у 2009 годзе такім чынам было выдзелена 14 тыс. зямельных участкаў, але толькі 1.400 уладальнікаў пачалі будаўніцтва. Плануецца ўнесці ва ўказ змяненні і ўстанавіць гранічны тэрмін будаўніцтва чатыры гады. Неасвоены ўчастак пасля гэтага тэрміну будзе забірацца. На думку Кузняцова, гэта дазволіць пазбегнуць незаконнага продажу зямельнага ўчастка.

Апрача таго, плануецца змяніць парадак кансервацыі аб’екта, які будуецца на зямельным участку. На думку Кузняцова, яе можна праводзіць толькі пасля «ўзвядзення дома да даху».

Таксама прадугледжваецца надзяліць райвыканкамы паўнамоцтвамі па прыняцці рашэнняў аб выдзяленні ўчасткаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 лютага старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.Згодна з указам № 64 ад 6 лютага 2009 года для маючых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика