БХД прэзентавала спіс кандыдатаў на выбары ў мясцовыя саветы
18.02.2010 12:36
—
Новости Общества
|
У прэс‑канферэнцыі БХД прынялі ўдзел Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін і Любоў Каменева — кіраўнічка маладых хрысціянскіх дэмакратаў. БХД плануе высунуць праз збор подпісаў вылучыць 204 кандыдаты ў мясцовыя саветы. 90% з кандыдатаў ад хрысціянскіх дэмакратаў будуць упершыню балатавацца ў мясцовыя саветы. Сярод вядомых дзеячоў БХД у выбарах будуць прымаць удзел Аляксей Шэйн, Георгі Дзмітрук, Таісія Кабанчук, Мікола Баўсюк, Дзяніс Садоўскі, Канстанцін Жукоўскі. Лідэры БХД заявілі, што спіс кандыдатаў узгадняўся з БНБ. П.Севярынец адзначыў, што «гэта будзе першая кампанія БХД нацыянальнага ўзроўню. Для нас гэта перадусім сур’ёзная магчымасць працаваць з людзьмі, а не дэмакратычная выбарчая кампанія. Выбараў у Беларусі няма».»Мы хочам ускалыхнуць Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі. БХД — гэта адзіны выклік, на які Лукашэнка не зможа адказаць. Рэжым не можа перастаць хлусіць і красці.Рэжым не зможа адказаць на пытанні маралі». Віталь Рымашэўскі пракаментаваў вялікую колькасць кандыдатаў ад БХД наступным чынам: «Гэта адказ на пытанне, чаму нас не рэгіструюць. Падчас выбараў у мясцовыя саветы стане відавочна, ці падрыхтаваная БХД да прэзідэнцкіх выбараў». Сталі вядомымі і першыя крокі перашкодаў з боку ўлады. Усяго планавалася вылучыць каля 300 кандыдатаў, аднак падчас працэсу падачы дакументаў амаль 100 чалавек адмовілася ад удзелу ў выбарах. У прыватнасці, пасля ціску з боку ўлады адмовіўся балатавацца В.Шэлех з Кіраўскага раёна, П.Маланачкін з Горак, а А.Анфілава з Віцебска нават адмовіліся рэгістраваць у якасці кандыдата. У БХД плануюць перадаць спіс з 204‑ох кандыдатаў у дыпламатычныя прадстаўніцтвы еўрапейскіх краін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прэс‑канферэнцыі БХД прынялі ўдзел Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін і Любоў Каменева — кіраўнічка маладых хрысціянскіх дэмакратаў.БХД...
|
|