Конкурс грантаў у. 21.by

Конкурс грантаў у

19.02.2010 10:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрапейская камісія аб’явіла конкурс з бюджэтам 7 млн. еўра для краін «Усходняга партнёрства» ў рамках праекта EAST-INVEST. Аб гэтым паведамілі ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Праект EAST-INVEST разлічаны на паляпшэнне бізнес-асяроддзя краін «Усходняга партнёрства» і накіраваны на стымуляванне новых патокаў прамых замежных інвестыцый паміж ЕС і краінамі «Усходняга партнёрства», а таксама паміж самімі ўсходнімі суседзямі ЕС.

Як адзначылі ў прадстаўніцтве, сваёй мэты праект мае намер дасягнуць дзякуючы паляпшэнню сувязей паміж дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі Еўрасаюза з аднаго боку і краінамі «Усходняга партнёрства» — з другога.

Акрамя таго, плануецца, што праект EAST-INVEST будзе садзейнічаць абмену вопытам паміж краінамі «Усходняга партнёрства» і ЕС для ўмацавання супрацоўніцтва ў бізнесе, гандлі, перадачы тэхналогій, спрашчэнні мытных працэдур і інвестыцый, садзейнічаць развіццю патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу.

Канчатковы тэрмін падачы заяў для ўдзелу ў праекце — 4 сакавіка 2010 года.

Нагадаем, што краінамі «Усходняга партнёрства» з’яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская камісія аб’явіла конкурс з бюджэтам 7 млн. еўра для краін «Усходняга партнёрства» ў рамках праекта EAST-INVEST. Аб гэтым паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика