Жаданні Рачкоўскага: Ёсць у Саюза пачатак, няма ў Саюза канца. 21.by

Жаданні Рачкоўскага: Ёсць у Саюза пачатак, няма ў Саюза канца

19.02.2010 10:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана павінен паступова трансфармавацца ў пагранічны саюз. Аб гэтым заявіў 18 лютага журналістам старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі па выніках сустрэчы ў Брэсце кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Расіі, Беларусі і Казахстана.

«Калі мы хочам, каб гэта быў паўнавартасны Мытны саюз, мы павінны будзем прыняць адпаведнае рашэнне аб ахове знешніх граніц, якія павінны набыць цэласны характар», — сказаў Ігар Рачкоўскі. Для гэтага неабходна уніфікаваць нарматыўна-прававыя акты ў рамках пагранічных ведамстваў трох краін, выпрацаваць адзіныя візавыя падыходы, а таксама агульныя падыходы і парадак арганізацыі аховы дзяржаўных граніц дзяржаў — удзельніц Мытнага саюза.

Усе гэтыя пытанні сёння былі ў цэнтры ўвагі трохбаковай сустрэчы, якая ў фармаце прадстаўнікоў пагранведамстваў краін — удзельніц Мытнага саюза праходзіла ўпершыню. Паводле слоў Ігара Рачкоўскага, быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў па ўзаемадзеянню пагранічных ведамстваў. Ужо ў бліжэйшыя два месяцы эксперты трох краін павінны будуць іх прапрацаваць. Канцэпцыю ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў трох краін наднацыянальнаму органу — Камісіі Мытнага саюза — неабходна прадставіць да 1 ліпеня 2010 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана павінен паступова трансфармавацца ў пагранічны саюз. Аб гэтым заявіў 18 лютага журналістам старшыня Дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика