Нацбанк: Рэзкай дэвальвацыі ў Беларусі ў 2010 годзе не будзе
19.02.2010 15:22
—
Новости Общества
|
Пра гэта заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанка Беларусі Анатоль Мароз на пашыраным пасяджэнні пастаяннага камітэта пры Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў Беларусі. Як адзначыў прадстаўнік Нацбанка, дэвальвацыя беларускага рубля ў 2010 годзе праходзіць у рамках Асноўных напрамкаў грашова‑крэдытнай палітыкі. «Мы падпісалі пагадненне з Міжнародным валютным фондам, — сказаў Анатоль Мароз. — МВФ штоквартальна прыязджае, усё адсочвае. Мы не маем права адыходзіць ад запланаваных плюс‑мінус 10%. Таму рэзкай дэвальвацыі, якая была прапанавана МВФ ў 2009 годзе (давялося яе правесці ), не будзе». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанка Беларусі Анатоль Мароз на пашыраным пасяджэнні...
|
|