МЗС Беларусi: прымяненне з 1 лiпеня 2010 года пошлiны на расiйскую нафту не адпавядае прынцыпам адзiнай мытнай тэрыторыi. 21.by

МЗС Беларусi: прымяненне з 1 лiпеня 2010 года пошлiны на расiйскую нафту не адпавядае прынцыпам адзiнай мытнай тэрыторыi

20.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

паведамiў намеснiк дырэктара дэпартамента знешнеэканамiчнай дзейнасцi МЗС Беларусi Антон Кудасаў, перадае БЕЛТА.

Антон Кудасаў нагадаў, што падпiсаны мiжурадавы пратакол, якi легалiзуе з 27 студзеня гэтага года прымяненне расiйскiм бокам пошлiны на пастаўляемую ў Беларусь нафту. "Гэты пратакол не адпавядае прававой базе Мытнага саюза i тым рашэнням, якiя былi прыняты прэзiдэнтамi аб стварэннi з 1 лiпеня адзiнай мытнай тэрыторыi", — падкрэслiў прадстаўнiк МЗС.

Паводле слоў Антона Кудасава, неабходна правесцi перагаворы трох бакоў, якiя "павiнны прывесцi да зразумелай сiстэмы экспарту нафты з Расii ў Беларусь i ў Казахстан без спагнання мытных пошлiнаў". "Адзiная мытная тэрыторыя, на якой прымяняюцца пошлiны ва ўзаемным гандлi, — гэтага нельга нават уявiць", — падкрэслiў ён.

Калi бакi не здолеюць дамовiцца па пытаннi пошлiнаў, то ўзнiкне таксама пытанне адносна прынятага ўрадамi трох краiн рашэння аб далучэннi да СГА ў якасцi адзiнай мытнай тэрыторыi. "Узнiкне пытанне ў якасцi каго мы будзем уступаць у СГА", — адзначыў Антон Кудасаў.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў наконт iнфармацыi ў СМІ аб магчымасцi ўвядзення Расiяй экспартнай пошлiны на газ, якi пастаўляецца ў Беларусь, Антон Кудасаў сказаў так: "Калi мае месца адступленне ад базавых прынцыпаў Мытнага саюза адносна нафты i нафтапрадуктаў, то нельга выключаць магчымасць адступленняў i ў адносiнах да iншых тавараў". Разам з тым, паводле яго слоў, увядзенне мытнай пошлiны на прыродны газ было б прамым парушэннем iснуючых дамоўленасцяў.

Прадстаўнiк МЗС таксама падкрэслiў, што стварэнне адзiнай мытнай тэрыторыi да 1 лiпеня 2010 года з'яўляецца ключавой датай i пытанне аб магчымасцi яе пераносу не абмяркоўваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiў намеснiк дырэктара дэпартамента знешнеэканамiчнай дзейнасцi МЗС Беларусi Антон Кудасаў, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика