Хочаш добры ўраджай — нашай плёнцы давярай
20.02.2010
—
Новости Общества
|
З жыхаркай вёскi Кузьмiнiшкi Вiлейскага раёна Зiнаiдай Аляксандраўнай Каркоткай увесну мiнулага года здарылася вось такая неспадзяванка. Як звычайна, рыхтуючыся да сезона, яна на рынку ў Ждановiчах набыла плёнку для парнiка. Ды, як неўзабаве высветлiлася, хутчэй. набыла праблемы, а не плёнку. — Брала плёнку шырынёй шэсць метраў, таўшчынёй 200 мiкрон, жоўтую. Прадаўцы запэўнiвалi, што яна — шматгадовая. Ды дзе там шматгадовая: ужо ў жнiўнi пачала ламацца, а ў вераснi так "пасыпалася", што давялося нават здымаць слой глебы, бо iнакш немагчыма было пазбавiцца ад вялiкай колькасцi дробных кавалачкаў той плёнкi. А каштавала гэта "задавальненне" для мяне 100 тысяч рублёў, — тлумачыла сутнасць звароту Зiнаiда Аляксандраўна. — Але ж хутка новы сезон, хочаш не хочаш, а трэба зноў дбаць пра плёнку для парнiка. А як цяпер яе выбiраць, памятаючы пра мiнулае здарэнне? Можа, вы б патэлефанавалi на вытворчасць якому тэхнолагу, спыталi: што ды як лепш выбiраць? На жаль, заяўнiца не змагла прыгадаць не толькi вытворцу той плёнкi, нават краiну яе паходжання. Таму ад прапановы звязацца з тэхнолагам якога прадпрыемства мы адмовiлiся, а вырашылi пагутарыць з практыкамi-прафесiяналамi, якiя выкарыстоўваюць плёнку падчас сваёй працы па вырошчваннi агародных культур у абароненай глебе. З гэтай мэтай патэлефанавалi ў РУП "Iнстытут агароднiнаводства" Нацыянальнай акадэмii навук. Наш суразмоўца — загадчык аддзела абароненай глебы i аграхiмii, кандыдат сельскагаспадарчых навук, практык з 40-гадовым стажам Мечыслаў СЦЯПУРА. — Мы i самi сутыкалiся з падобнай плёнкай, i нараканнi ад фермераў чулi. Па неафiцыйнай iнфармацыi гаворка iдзе пра плёнку — адыходы вытворчасцi, якую ў Германii выкарыстоўваюць для ўкрыцця сiласу. Iншымi словамi, яна прызначана зусiм для iншых мэтаў, толькi не для вырошчвання агародных культур. Плёнка пры апошнiм выкарыстаннi рвецца, трэскаецца ад маразоў. Дзялкi вязуць яе з-за межаў ледзьве не са звалак, а тут выдаюць за якасны тавар, — патлумачыў Мечыслаў Францавiч. Паводле яго далейшых слоў, лепш за ўсё набываць плёнку для парнiкоў у крамах (можна быць упэўненым, што тавар прайшоў сертыфiкацыю) i — айчыннай вытворчасцi. Напрыклад, ад наваполацкага "Нафтана" цi барысаўскага "Палiмера". — Аптымальная таўшчыня — 120—150 мiкрон. Такая плёнка пратрымаецца 3—4 сезоны. Праўда, трэба ведаць, што калi плёнка выкарыстоўваецца з ранняй вясны да позняй восенi, гэта лiчыцца як два сезоны. Такiм чынам, 3—4 сезоны — гэта прыкладна два гады, хоць часам не зусiм добрасумленныя прадаўцы могуць увесцi пакупнiка ў зман. Беларуская плёнка выдатна сябе зарэкамендавала, таму не трэба iмкнуцца знайсцi нешта замежнае, — распавёў Мечыслаў Сцяпура. — Зразумела, агучаны агульныя рэкамендацыi, бо ёсць i iншыя вiды плёнак — i па таўшчынi, i па колеры i, адпаведна, па выкарыстаннi, напрыклад, для каркасных i бескаркасных парнiкоў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З жыхаркай вёскi Кузьмiнiшкi Вiлейскага раёна Зiнаiдай Аляксандраўнай Каркоткай увесну мiнулага года здарылася вось такая неспадзяванка. Як звычайна, рыхтуючыся да сезона, яна на рынку ў Ждановiчах набыла плёнку для парнiка. Ды, як неўзабаве высветлiлася, хутчэй. набыла праблемы, а не плёнку.
|
|