Мілінкевіч і Борыс у аўторак выправяцца з візітам у Брусэль
22.02.2010 00:38
—
Новости Общества
|
У сераду і чацвер у Брусэлі адбудзецца
Беларуская праблема вярнулася на парадак дня ЕС, пасля таго як беларускія ўлады ўзмацнілі націск на Саюз палякаў Беларусі і незалежнае грамадства. У часе свайго паседжання ў панядзелак у Брусэлі Рада міністраў ЕС мае правесці кансультацыі адносна Беларусі. А ў Узяць удзел у ёй запрошаныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і старшыня Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Яны сустрэнуцца з усімі найбуйнейшымі фракцыямі парламента, а таксама са старшынём ЕП Ежы Бузкам. Запланаваная таксама іх У Брусэлі будуць рашаць, што рабіць з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі далей. Як стала вядома НН, Мілінкевіч і Борыс будуць мець таксама нефармальныя сустрэчы ў Еўракамісіі на ўзроўні еўракамісара. Анжаліка Борыс — лідэрка незалежнага Саюза палякаў Беларусі. Ён стаў аб’ектам цкавання. Першая хваля яго прыпала на 2005 годзе, а сёлета, ізноў за год да прэзідэнцкіх выбарах, пачаўся новы накат. Міліцыя заняла Польскі Дом у Івенцы — мястэчку на заходняй Міншчыне. Аляксандр Мілінкевіч, Працяг ранейшае палітыкі ЕС пастаўлены пад сумнеў пад ціскам грамадскай думкі Польшчы. Яна настроеная рэзка крытычна пасля апошніх атак на Анжаліку Борыс. Польшча, між тым, — галоўны творца беларускай палітыкі ЕС. Зрэшты, і іншыя ўплывовыя ў ЕС структуры не бачаць пераменаў у Беларусі. Хрысціянскія дэмакраты, з’яднаныя ў Еўрапейскую народную партыю, былі шакаваны нерэгістрацыяй Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі. Рада Еўропы так і не дачакалася адмены смяротнага пакарання. У такой сітуацыі ў сталіцы ЕС захацелі пачуць голас беларускай апазіцыі. Увядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі малаімаверна, хоць у Варшаве, у тым ліку ў польскім Сейме, пра іх загаварылі. Аднак агульнае стаўленне да Лукашэнкі на вачах мяняецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду-чацвер адбудзецца міні-сесія Еўрапарламента, прысвечаная Беларусі. Прадстаўнікі Беларусі таксама будуць мець нефармальныя сустрэчы з кіраўніцтвам Еўракамісіі на высокім узроўні.
|
|