На Чэмпіянат свету па футболе — ад $5 тысяч. 21.by

На Чэмпіянат свету па футболе — ад $5 тысяч

22.02.2010 01:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькі каштуе і як адправіцца на свята футболу ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку?

Чэмпіянат свету па футболе — адна з найцікавейшых спартыўных падзей. З ёй па папулярнасці можа паспрачацца хіба што летняя Алімпіяда. Трапіць хаця б раз у жыцці на спаборніцтвы такога кшталту марыць кожны сапраўдны футбольны заўзятар. Бліжэйшае свята адбудзецца сёлета з 11 чэрвеня па 11 ліпеня ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы (ПАР). І няхай зборная Беларусі туды не патрапіла, айчынныя балельшчыкі знойдуць за каго перажываць.

Магчымасць патрапіць на футбольны чэмпіянат яшчэ застаецца, вось толькі колькі гэта будзе каштаваць для фанатаў?

Прапанова ФІФА

Беларусы могуць пашкадаваць, што на чэмпіянат не патрапіў ніхто з суседзяў — ні Польшча, ні Украіна, ні Расія, ні Літва з Латвіяй. Кожная краіна, якая будзе ўдзельнічаць ў спаборніцтвах, атрымае некалькі дзесяткаў тысяч білетаў для сваіх фанатаў. Звычайна частка з гэтых квіткоў перападала і беларусам, але сёлета не пашчасціла.

Першыя білеты на чэмпіянат паступілі ў продаж роўна год таму, але попыт аказаўся такім нізкім, што частку з іх было вырашана раздаваць бясплатна мясцовым жыхарам. Менавіта такім чынам з’явяцца гаспадары ў 135 тысяч білетаў.

Усяго ж плануецца рэалізаваць каля трох мільёнаў квіткоў. Самыя дарагія з іх каштуюць 900 даляраў, самыя танныя — 20 даляраў для грамадзянаў ПАР і 80 даляраў для тых, хто мае пашпарт іншай краіны. Імкнучыся паставіць заслону на шляху спекулянтаў, ФІФА абмежавала колькасць білетаў у адныя рукі — не больш за чатыры квіткі на сем гульняў. Так што кожны ахвотны мог атрымаць «усяго» 28 білетаў.

Цяпер працягваецца чацвёрты, перадапошні этап продажу білетаў праз сайт fifa.com. Ён скончыцца 7 красавіка. Заяўкі апрацоўваюцца ў працэсе чаргі — калі паспяшацца, то яшчэ можна паспець забраняваць білет на патрэбную гульню. Праўда, квіткі на паўфінал і фінал ужо скончыліся.

Альтэрнатыва

Як заўжды, з’явіліся сайты, якія прапануюць тыя ж самыя білеты, але крыху даражэйшыя. Праўда, праз аддаленасць ПАР колькасць прапаноў невялікая. Турыстычныя кампаніі арганізоўваюць туры на 10–12 дзён з актыўным адпачынкам і наведваннем 2–3 футбольных матчаў. Беларускія фірмы з паўднёваафрыканскім накірункам практычна не працуюць — толькі адна-дзве кампаніі. Таму прыйдзецца звяртацца да расійскіх, украінскіх альбо польскіх.

Напрыклад, тур на сем дзён, з наведваннем паўфіналаў і фіналу, каштуе каля 12 тысяч даляраў. У гэты кошт уключаны і авіяпералёт. А вось экскурсіі аплачваюцца асобна — каля 150–200 даляраў кожная.

Можна рызыкнуць, і адправіцца ў ПАР самому. Авіяпадарожжа з Кіева ў Ёханэсбург і назад абыдзецца ў 750 даляраў. Пражыванне ў прыстойных гатэлях — ад 50 даляраў за ноч. Яшчэ каля 50 даляраў штодзень будзе каштаваць арэнда аўтамабіля. Бяспека — асобнае пытанне. Па ўзроўні крыміналу ПАР ненашмат вылучаецца сярод іншых афрыканскіх краін. Цэлыя раёны Ёханэсбурга зарабляюць крадзяжамі і рабункамі. Так што гуляць па горадзе турыстам не раяць. Каля 200 даляраў каштуюць паслугі расейскамоўнага гіда. Англамоўныя, дарэчы, удвая таннейшыя. Віза — яшчэ 100 даляраў. Варта дадаць яшчэ хаця б парачку экскурсій, харчаванне, кошт білетаў… Такім чынам, самастойнае падарожжа можа абысціся ў 5–6 тысяч даляраў.

Як заўсёды, напрыканцы пра надвор’е. Варта не забывацца, што ў ПАР ў чэрвені — зіма. Паўднёвае ўзбярэжжа нагадае футбольным фанатам беларускі клімат позняга беларускага кастрычніка. Карацей, мала прыемнага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі каштуе і як адправіцца на свята футболу ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика