18 кіляграмаў выбухоўкі ў школьных музэяў Магілёўшчыны
22.02.2010
—
Новости Общества
|
224 выбухованебясьпечных прадметаў выяўленыя ў школьных музэях Магілёўшчыны. Сярод іх асколачная бомба, 26 артылерыйскіх снарадаў, міны, гранаты, тратылавыя шашкі часоў Другой Усясьветнай вайны.
Школьны арсэнал у тратылавым эквіваленце спэцыялістамі ацэнены ў болей за 18 кіляграмаў выбуховага рэчыва.Цягам чатырох апошніх месяцаў праверку школьных музэяў праводзілі супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Нагодай для праверак сталі паведамленьні грамадзян пра тое, што ў музэях захоўвацца баявыя нарады. “Гэта інфармацыя цалкам пацьвердзілася. У першых жа правераных музэях былі выкрытыя цэлыя арсэналы. Больш за ўсё супрацоўнікаў КДБ уразіла тое, што ў адным са школьных музэяў была знойдзена асколачная авіяцыйная бомба. Бальшыня музэяў стваралася ў 50-60 гады. Супрацоўнікі музэяў не спэцыялісты ў піратэхніцы й ня маглі дапусьціць, што сярод экспанатаў ёсьць баявыя снарады”, цытуюць афіцыйныя крыніцы прэсавую сакратарку абласной управы КДБ Тацяну Шаўцову. Канфіскаваныя музэйныя “экспанаты” зьнішчаныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
224 выбухованебясьпечных прадметаў выяўленыя ў школьных музэях Магілёўшчыны. Сярод іх асколачная бомба, 26 артылерыйскіх снарадаў, міны, гранаты, тратылавыя шашкі часоў Другой Усясьветнай вайны. Школьны арсэнал у тратылавым эквіваленце спэцыялістамі ацэнены ў болей за 18 кіляграмаў выбуховага рэчыва.
|
|