Гумарыст Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета ад ЛДП
22.02.2010 12:45
—
Новости Общества
|
Вядомы гумарыст, акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (ЛДП). Паводле яго слоў, 20 лютага ў Мінску прайшла канферэнцыя ЛДП. «У ёй узялі ўдзел больш як 200 чалавек, якія вылучалі кандыдатаў у дэпутаты. Я вылучаны кандыдатам у дэпутаты па Цэнтральнай выбарчай акрузе Мінска», — сказаў Крыжаноўскі. Ён зазначыў, што ЛДП вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты практычна па ўсіх акругах сталіцы. Нагадаем, раней ЛДП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах у пяці абласцях Беларусі. Партыя вырашыла, што ў выбарах не будуць браць удзел Гродзенская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Брэсцкая абласныя арганізацыі. Разам з тым »у інтарэсах будучай прэзідэнцкай кампаніі» ЛДП вырашыла ўзяць удзел у выбарах у мясцовыя саветы «ў абмежаваным складзе» ў Мінскай вобласці і Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы гумарыст, акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета... |
|