Былі б грошы…
22.02.2010
—
Новости Общества
|
Нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс, будаўніцтва элітнага жылля ў нашай краіне не спыняецца. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова апынуцца за Мінскай кальцавой аўтадарогай. Тут цэнтралізавана ўзводзяцца катэджныя пасёлкі з паэтычнымі назвамі “Лета”, “Сонечны”, “Дабрадзеева”... У Беларусі атрымліваюць прапіску так званыя таунхаусы -- катэджы сямейнага тыпу. Карэспандэнт “Народнай Волі” вырашыў высветліць, колькі сёння каштуе элітнае жыллё ў прыгарадзе сталіцы… Крыху гісторыіТаунхаус упершыню з’явіўся ў Францыі яшчэ на пачатку XVII стагоддзя. Эканамічнасць і зручнасць такога жылля ацанілі таксама англічане, і ўжо на пачатку мінулага стагоддзя таунхаус зрабіўся самым папулярным тыпам жылля ў іх. У 20-я гады мінулага стагоддзя мода на таунхаусы прыйшла ў ЗША. З усіх пераваг таунхауса над звычайным жытлом на першае месца выходзіць магчымасць пазбавіць сябе непажаданага суседства альбо пасяляцца побач з людзьмі, блізкімі па духу і інтарэсах. Менавіта так паступілі прадстаўнікі багемы Еўропы і Амерыкі, пакінуўшы свае кватэры і дамы і перабраўшыся ў раёны таунхаусаў. У Расіі першыя таунхаусы былі пабудаваны прыкладна 30 гадоў таму і практычна адразу ж занялі нішу элітнага жылля. Да нядаўняга часу таунхаусы ў Беларусі лічыліся з’явай экзатычнай, але паціху ў гэтым сэнсе мы сталі набліжацца да Еўропы. Цалкам артыкул "Былі б грошы…" чытайце ў новым выпуску "Народнай Волі" і на нашым сайце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс, будаўніцтва элітнага жылля ў нашай краіне не спыняецца. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова апынуцца за Мінскай кальцавой аўтадарогай. Тут цэнтралізавана ўзводзяцца катэджныя пасёлкі з паэтычнымі назвамі “Лета”, “Сонечны”, “Дабрадзеева”... У Беларусі атрымліваюць прапіску так званыя таунхаусы -- катэджы сямейнага тыпу. Карэспандэнт “Народнай Волі” вырашыў высветліць, колькі сёння каштуе элітнае жыллё ў прыгарадзе сталіцы…
|
|