Рашэнне везцi ў Мiнск Rammstein — гэта памылка?
23.02.2010
—
Новости Общества
|
Першы ў Беларусi канцэрт легендарнага нямецкага гурта, запланаваны ў комплексе "Мiнск-Арэна" на 7 сакавiка (дарэчы, на гэты момант у продажы засталiся толькi бiлеты ад 250 тысяч беларускiх рублёў i вышэй), нечакана трапiў пад пагрозу зрыву. Павышаную ўвагу да яго праявiла Грамадская рада па маральнасцi, удзельнiкi якой мяркуюць, што трэба папярэдне ўзгаднiць праграму, каб у ёй не было "прапаганды гвалту, жорсткасцi i амаральнасцi".
Высветлiць, што "свецiць" беларусам з канцэртам, мы паспрабавалi ў яго арганiзатараў. У Палацы Рэспублiкi званкам журналiстаў ужо не здзiўляюцца, аднак падкрэслiваюць, што "ў нас усё iдзе па плане", нiякiх афiцыйных прэтэнзiй тут не атрымлiвалi, таму пакуль што нiчога не адмяняецца. Прэс-сакратар Палаца Рэспублiкi Тамара Шахназарава сцвярджае, што каментаваць яшчэ няма чаго — рабочыя моманты пацiху ўзгадняюцца, падрыхтоўка да канцэрта iдзе па плане, i яе не зрываюць нiякiя iнтэрнэт-чуткi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы ў Беларусi канцэрт легендарнага нямецкага гурта, запланаваны ў комплексе "Мiнск-Арэна" на 7 сакавiка (дарэчы, на гэты момант у продажы засталiся толькi бiлеты ад 250 тысяч беларускiх рублёў i вышэй), нечакана трапiў пад пагрозу зрыву. Павышаную ўвагу да яго праявiла Грамадская рада па маральнасцi, удзельнiкi якой мяркуюць, што трэба папярэдне ўзгаднiць праграму, каб у ёй не было "прапаганды гвалту, жорсткасцi i амаральнасцi". |
|