Еўрапарламент плануе абмеркаваць 25 лютага сітуацыю ў Беларусі
23.02.2010 15:34
—
Новости Общества
|
У парадак дня міні‑сесіі Еўрапарламента, якая адбудзецца ў Бруселі 25 лютага, плануецца ўключыць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Як паведамілі ў прэс‑службе парламента ЕС, чакаецца, што рэзалюцыя па Беларусі будзе разгледжана ў межах пленарнай сесіі 8—11 сакавіка ў Страсбургу. У рамках міні‑сесіі шэраг сустрэч 23—25 лютага правядуць у Еўрапарламенце старшыня не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) Анжаліка Борыс і лідэр руху »За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Запланавана яго сустрэча са старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузекам. Як раней паведамлялася, 25—27 лютага Мінск наведае місія Еўрапарламента ў складзе чатырох чалавек. Вядома, што яе ўзначаліць балгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце Крысціян Вігенін. Таксама ў склад місіі ўвойдуць фінскі дэпутат, кіраўнік падкамітэта па правах чалавека Хайдзі Хаўтала і польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. 22 лютага міністры замежных спраў краін ЕС выказалі заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у асаблівасці ў сувязі з падзеямі вакол Саюза палякаў на Беларусі. Канфлікт у СПБ абвастрыўся з‑за сітуацыі вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці). На яго прэтэндуюць два крылы СПБ — афіцыйнае, прызнанае беларускімі ўладамі, і неафіцыйнае, якое падтрымлівае кіраўніцтва Польшчы. 17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў дырэктара Дома польскага Тэрэсу Собаль вызваліць будынак і перадаць яго кіраўніцтву мясцовай арганізацыі зарэгістраванага СПБ. 15 і 17 лютага было затрымана і асуджана некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага саюза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парадак дня міні‑сесіі Еўрапарламента, якая адбудзецца ў Бруселі 25 лютага, плануецца ўключыць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі.Як паведамілі ў прэс‑службе... |
|