Што такое адэнома прастаты і чым яна пагражае?
25.02.2010 10:17
—
Новости Общества
|
Дактара называюць тэрмін адэнома прастаты трохі састарэлым. Цяпер часцей ужываецца азначэнне дабраякасная гіперплазія прастаты. Што гэта такое? У прастаце, чыста мужчынскай залозе, утвараецца вузельчык ці вузельчыкі, якія растуць і паціху-памалу здушваюць мочаправодны канал. У выніку здушвання парушаецца сіканне, прычым часам моцна. Што значыць дабраякасная гіперплазія? Г.зн. яна не дае метастазаў. У гэтым карэнная розніца з ракам прастаты. Як часта сустракаецца адэнома? Вельмі часта. Паводле статыстыкі, да дактароў з ёй звяртаецца палова мужчынаў, старэйшых за 50 гадоў. А ўвогуле з часам яна развіваецца ў 85 % мужчынаў. На яе ўплывае генетыка. Да фактараў рызыкі адносяць век і ўзровень андрагенаў у крыві. Даставернай сувязи між гіперплазтяй прастаты і полавай актыўнасцю не выяўлена, як і з перанесенеымі запаленчымі і венерычнымі хваробамі полавых органаў. Выдаленне прастаты не ўплывае на агульную жыццядзейнасць арганізму. Прастата канечне неабходная толькі для захавання здольнасці да працягу роду. Рак прастаты — небяспечная хвароба, якая сустракаецца ў 2—4% мужчынаў. На ранніх стадыях добра вылечваецца. Ужываецца радыкальны метад лячэння: выдаляецца прастата і ажыццяўляецца кастрацыя. Пры выяўленні рака на ранніх стадыях пацыент можа пражыць нават дзесяткі гадоў пасля аперацыі. Пры з’яўленні сімптомаў уралагічнага захворвання — балючасці, ускладненасці сікання, поклічаў да сікання ўначы, калі раней такога не бывала — дактары просяць неадкладна звяртацца да іх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдаленне прастаты не ўплывае на агульную жыццядзейнасць арганізму. |
|