25.02.2010 10:17
—
Новости Общества
|
Расійскае ААТ «Газпром» пералічыла апошнія 625 млн. даляраў ЗША за акцыі ААТ «Белтрансгаз» і цяпер валодае 50% акцый беларускага прадпрыемства. Апошні плацеж быў ажыццёўлены 24 лютага, паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі расійскага газавага холдынгу. Дагавор куплі‑продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» за 2,5 млрд. даляраў роўнымі далямі на працягу чатырох гадоў быў заключаны ААТ «Газпром» і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі ў маі 2007 года. Апошні транш павінен быў паступіць да 20 лютага, аднак гэтага не здарылася ў сувязі з выхаднымі днямі ў Расіі (20—23 лютага). |
|